16. Христианские стихи на белорусском языке

 

Анатолій Балуценка

http://ab10xp.narod.ru

 

33     ДЗЯКУЕМ БОГУ

 

Ўсё вакол утульна i прыгожа,

Ў небе безлiч зорак i планет,

Дзякуем, Усемагутны Божа,

Што стварыў такi цудоўны свет.

 

Бог Вялiкi i Магутны можа

Задаволiць кожную з патрэб,

Дзякуем Табе, наш Любы Божа,

Ўдосталь нам даеш надзённы хлеб.

 

Болей як нiхто не дапаможа,

Калі вельмi цяжкi час прыйшоў,

Ты заўсёды, Мiласэрны Божа,

Дорыш нам бацькоўскую любоў.

 

Разам з намi кожнае iмгненне,

Ў час шчаслiвы i ў пару трывог,

Мы схiляем прад Табой каленi,

Добры i ласкавы сябра Бог.

 

Нас вядзе жыццёвая дарога,

Лiчыць нам пражытыя гады,

З чыстым сэрцам Праведнага Бога

Будзем славiць за любоў заўжды.

 

31.10.2003

 

Home Page

 

50     ВЫБАР

 

У выбары сваім усе свабодны,

Сяброў няма на колер і на пах.

Чаму ж мы выбіраем шлях нягодны,

Хоць ёсць цудоўны Божы светлы шлях?

 

Мы славім імя Вечнага Ісуса,

Хоць два тысячагоддзі ўжо прайшло,

Няхай Ён мудрасць дасць для беларуса,

Каб скарыстаў ў жыцці Яго святло.

 

Але пакуль што цемра, гразь і ямы

На згубным і караючым шляху,

Бо выбралі з шляхоў шырокі самы:

Суровы шлях пакуты і граху.

 

Існуе вузкі шлях, але іскрысты,

Бо дабрыня на ім змяняе зло,

Упарта клічуць на яго баптысты,

Бо лье Ісус на гэты шлях святло.

 

Хрысту ў душы адкрыць патрэбна дзверы,

Каб скінуць назаўжды грахоўны груз,

І мацаваць падваліны у веры,

Каб стаў шчаслівым кожны беларус.

 

9.12.2003

 

Home Page

 

59     СЛАВА БОГУ

 

Божа Вялікі! Наш Божа Магутны!

Дай і ў пакутах знаходзіць спакой,

Ты ў Сваіх дзеях Пяшчотны і Мудры,

Нам і зацішна, і ўтульна з Табой.

 

Ты памнажаеш духоўныя сілы,

Шчодра даеш і надзённы нам хлеб,

Дорыш для ўзлёту магутныя крылы,

Ты – Выканаўца бясконцых патрэб.

 

Божа Любімы! Жыцця Ты крыніца,

Дзіўны струмень Твой не сціхне павек,

Імя Тваё ў святле яркім іскрыцца,

Чэрпае радасці ў ім чалавек.

 

Божа! Мы ўдзячны, што Ты Свайго Сына,

Як чалавека, паслаў на зямлю,

Ён ратаванне дае нам няспынна,

Сее цудоўную шчасця раллю.

 

Цяжка без Бога пражыць і гадзіны,

Славіць Цябе мы павінны заўжды,

Бог ў Святой Тройцы бясконца адзіны:

Божа Вялікі, Бог Сын, Дух Святы.

 

15.12.2003

 

Home Page

 

65     СВЯТА НАРАДЖЭННЯ

 

Вялікае мы сустракаем свята,

Няўмольны час збягае, як вада,

Сястру віншуем з радасцю і брата

З Днём Нараджэння Госпада Хрыста.

 

Жадаем шчасця ўдосталь мець ад Бога,

Каб ружы на шляху жыцця цвілі,

І светлая цудоўная дарога

Для кожнай адкрывалася сям’і.

 

Каб ўсе сагрэлісь Божаю любоўю,

Каб міма абышло паціху зло,

Каб нараканняў ўласнаму здароўю

Ніколі і ў паміне не было.

 

Знаходзілісь каб мы ў бясконцым русе:

Стары або занадта малады,

Каб ўсе для шчасця роднай Беларусі

Служылі справай Госпаду заўжды.

 

Мы праслаўляем велічнасць Ісуса,

Імкнемся, каб народу дапамог,

Для кожнага, нарэшце, беларуса

Ён стаў жаданы і любімы Бог.

 

18.12.2003

 

Home Page

 

84     ВАДОХРЫШЧА

 

Царква Хрыстова поўніцца няспынна,

Упарта за Сабой Гасподзь вядзе,

Хрышчэнне, Божы дар хрысціяніна,

Прымаюць акунаннем у вадзе.

 

Хрышчэнне – для фундамента апора,

Звычайны хрысціянскі светлы шлях,

Каб ў сэрцы чыстым і бязгрэшным скора

Падняўся веры велізарны гмах.

 

Служыць каб Богу дбайна і аддана,

Дасць святасць сэрцу кожнаму вада,

Таму ў магутнай плыні Іардана

Прарок Іван хрысціў ў вадзе Хрыста.

 

Гасподзь наш святасць меў і быў бязгрэшны,

Але хрышчэнне атрымаў Ісус,

Для грэшнікаў уплыў вады уцешны:

З душы хрышчэнне здыме цяжкі груз.

 

Вадохрышча мы свята адзначаем,

Як хуткі Іардан, бягуць гады,

Ісуса ў усхваленні праслаўляем,

З сумленнем добрым каб служыць заўжды.

 

12.01.2004

 

Home Page

 

114     ЦЯЖАР ІНШАГА

 

Знаходзіць д’ябал кволую ахвяру,

Як аслабелі веры карані,

Нібы шуляк, гатуецца да ўдару

Імгненна і раптоўна з вышыні.

 

Ці шэпча малаверу змей на вуха,

Бо вера менш, чым на балоце мхі:

«Не слухай Бога і Святога Духа,

Рабі смялей жаданыя грахі».

 

І воля стане мяккай, нібы вата,

Згасае хутка Божае святло,

Грэх забярэ ў палон сястру ці брата,

А вера ператворыцца на тло.

 

Там, дзе была няпэўнай вера Богу,

І ў цяжкі час ніхто не дапамог,

Заўжды святкуе д’ябал перамогу,

І церпіць ад пакуты любы Бог.

 

Як грэх вядзе на кепскую дарогу,

Успыхне непакорнасці пажар,

Каб забяспечыць перамогу Богу,

Патрэбна несці іншага цяжар.

 

13.02.2004

 

Home Page

 

126     БОЖАЕ СЛОВА

 

Божа Вялікі, бясконца Магутны!

Ты мне бацькоўскую дорыш любоў,

Чуламу сэрцу Твой кліч ціхі чутны,

Дух Твой Святы прамаўляе без слоў.

 

Божа Любімы, Прамудры, Жаданы!

Словы Твае не мінаюць павек,

Буду Табе добрым сэрцам адданы,

Бо без Цябе, як жабрак, чалавек.

 

Божа Цудоўны, заўжды Міласэрны!

Мне, як закон, дзіўных слоў запавет,

Буду Табе і пакорны, і верны,

Ты адкрываеш мне Бібліі свет.

 

Велічны Божа! Да службы гатовы,

Славу Тваю памнажаць справай рад,

Ты мне скажы запаветныя словы,

Буду Твой верны, адданы салдат.

 

Ты – шчыт і меч, не здарацца пралікі,

Слова Тваё сілу духу дае!

Божа Магутны, Жаданы, Вялікі!

Слаўлю я Імя і Слова Твае!

 

28.02.2004

 

Home Page

 

142     ХРЫСТОС УВАСКРЭС

 

На асляні пад вечар, у нядзелю,

Icус, як Цар, ўязджаў ў Ерусалім,

Народ на шлях кідаў сваё адзенне

І пальмавае вецце слаў прад Ім.

 

Была ў першасвяшчэннікаў спакуса,

Запабягалі нават да ілжы,

Аддаць на смерць Настаўніка Ісуса,

Распяць, нібы злачынцу, на крыжы.

 

Таму аддаць Яго на суд Пілата

Жадалі іудэйскія сыны.

Распні Яго! Такой была расплата,

Хаця на Ім і не знайшлі віны.

 

Раскрыжавалі, і памёр ў пакутах,

Так Боскія шляхі Яго вялі,

Ісус Найбольшым стаў з усіх славутых,

Што жылі і тварылі на зямлі.

 

Жыве стагоддзі ісціна святая,

Змяніць няздатны сутнасці гады,

Хрысціянін ўрачыста усклікае:

Хрыстос ўваскрэс! Ўваскрэс Ён сапраўды!

 

5.04.2004

 

Home Page

 

148     АД НЯВЕР’Я ДА ВЕРЫ

 

Сабраліся Апосталы ў нядзелю,

Як раз ўжо тыдзень скончыўся тады,

Ды думкі пераконлівай не мелі,

Што уваскрэс Настаўнік сапраўды.

 

Ісус прыйшоў, стаў пасярод пакою,

І двойчы «Мір вам!» – голасна сказаў,

Каб стала вера іхняя жывою,

Ў ўваскрэсенне каб кожны верыць стаў.

 

Не верыў нават вучань паслухмяны,

Імя якому Тамаш ці Блізнюк,

Пакуль не паказаў Ісус ўсім раны,

Як сведчанне галгофскіх цяжкіх мук.

 

Але дагэтуль вераць яшчэ мала

І чыняць беспадстаўныя грахі,

Каб пекла іх у вечнасці спаткала,

І ўдосталь маюць пры жыцці тугі.

 

Ўваскрэсенне Хрыста не ўсім падстава,

Яны не вераць Богу наадрэз.

Але Яму ў вяках хвала і слава,

Хрыстос ўваскрэс! Ён сапраўды ўваскрэс!

 

20.04.2004

 

Home Page

 

179     ПАДЗЯКА БОГУ

 

Я дзякую, Божа Магутны, Табе,

Што вывеў мяне на дарогу,

З грахамі ў працяглай марнеў барацьбе,

Нарэшце, здабыў перамогу.

 

З грахоў засталося нябачнае тло,

Хрышчэнне іх змыла з вадою,

Як сонца, мне Боскае ззяе святло,

Мне добра і ўтульна з Табою.

 

Хоць вузкі Твой шлях, ды на ім жвавы рух,

Іду ім з натхненнем не першы,

Бо Твой ўсюдыісны са мной Святы Дух

Дыктуе мне ўзнёслыя вершы.

 

Удзячны за веліч Тваіх мудрых слоў,

За вечныя Бібліі кнігі,

Што Ты заклікаеш да ўсіх мець любоў,

І ў сэрцы мець радасць адлігі.

 

Я дзякую, Божа, Табе за жыццё,

Святло Ты маё і лякарства,

Удзячны: мяне не кране небыццё,

Мець буду Нябеснае Царства.

 

14.07.2004

 

Home Page

 

251     ЦУДОЎНАЯ ДАРОГА

 

Як д’ябал цягне ў грэшны шлях бясконца,

Ад грэшнага жыцця калі знямог,

Каб зноў заззяла ў цьмяным лёсе сонца,

Даць дапамогу ў стане толькі Бог.

 

Вясёлы час, тытунь, гарэлкі мора,

У д’ябла надта вабныя шляхі,

Ў жыццё прыходзяць хутка боль і гора,

І на душы збіраюцца грахі.

 

Больш выйсця з цемры добрага няма,

Калі накінуў д’ябал свае путы,

Нястачы і хваробы, і турма,

І цяжкія суровыя пакуты.

 

Жыццё карае грэх вялікі грозна,

Гасподзь даруе шчодра, што было,

Схіліся да Яго, пакуль не позна,

Пакінь былое, што прынесла зло.

 

Прымі у сэрца праведнага Бога,

Каб не пайці заўчасна ў небыццё,

Паявіцца цудоўная дарога,

І шчасця яшчэ ўдосталь дасць жыццё.

 

11.05.2005

 

Home Page

 

262     АДКРЫЦЬ СЭРЦА

 

Прыйшоў Хрыстос Збавіцель на Зямлю,

Вучыў людей і жорстка быў распяты,

Але ўзараў духоўную раллю,

Каб ураджай пасля збіраць багаты.

 

Вучэнне даў – аснову ўсіх асноў,

Каб мець жыццё ў нябёсах пасля смерці,

Ён праявіў да ўсіх людей любоў,

Бо здатны след грахоў у душах сцерці.

 

Каб кожны атрымаць збавенне мог,

Пакаяцца ў грахах прад Богам трэба,

Ў малітве скласці грэх ля Боскіх ног,

Каб мець надзею узысці на неба.

 

Ды грэшнікі не слухаюць Хрыста,

Хоць церпяць ў жыцці цяжкія пакуты,

Але чакае горшая бяда,

Як Яго словы будуць не пачуты.

 

Грахі прыносяць людзям толькі зло,

Каб выйсці на цудоўную дарогу,

Ў жыцці пабачыць Боскае святло,

Хутчэй адкрыць патрэбна сэрца Богу.

 

22.02.2005

 

Home Page

 

263     ГАЛГОФСКІ ШЛЯХ

 

Зусім няма спакою на душы,

Пілата словы не былі пачуты,

Ўміраў Збавіцель ў муках на крыжы,

За нас цярпеў нязносныя пакуты.

 

Бо над Ісусам суд чыніў Пілат,

І не находзіў ён на Ім заганы,

Хаця Ісус і не быў вінават,

Раскрыжаваннем быў Ён пакараны.

 

Народ, першасвяшчэннікаў халуй,

Зусім не браў ў разлік Ісуса славу,

Крычаў: Яго хутчэй Ты раскрыжуй

І вызвалі ад кары нам Вараву!

 

Цягнулась кара на працягу дня,

Ісусу ад пакут цярпець прыйшлося,

Сябры былі навокал і радня,

І Ён, нарэшце, вымавіў: збылося!

 

Галгофскі шлях Хрыстос прайшоў за нас,

Любоўю каб пакрыць грахоўнасць нашу,

Яго пакуты помнім кожны раз:

Хлеб праламляем і прымаем чашу.

 

25.02.2005

 

Home Page

 

266     ШЛЯХ ЗБАВЕННЯ

 

Складаю Богу гімна строфы,

Свет тоне ў жудасных грахах,

Ад Віфляема да Галгофы

Гасподзь прайшоў збавення шлях.

 

Жадае ўсім даць нагароду

Бог Міласэрны наш Ісус,

Ды д’ябал чыніць перашкоду,

Грахоўны замінае груз.

 

Грахом скаваны моцна ногі,

Хоць кліча Бог прыйсці к Сабе,

Ды не знаходзіцца дарогі,

Грэх – пераможца ў барацьбе.

 

Гасподзь за ўсіх цярпеў пакуты,

Памёр у муках на крыжы,

Каб покліч быў Яго пачуты,

Каб даць збавенне для душы,

 

І не здарылась катастрофы,

Апошні надыходзіць час.

Хвалебныя складаю строфы,

Бо Бог збавенне даў для нас.

 

3.03.2005

 

Home Page

 

267     БОСКАЯ МІЛАСЦЬ

 

Моцна душа ад пакуты стамілась,

Бо грэх знішчае яе незнарок,

Бог прапануе ратунак і міласць,

Толькі насустрач зрабіць трэба крок.

 

Трэба прыслухацца к голасу Бога,

Каб не шукаць больш грахоўных шляхоў,

Знікнуць пакуты і згасне трывога,

След атрасацца ад цяжкіх грахоў.

 

Скласці сваё пакаянне прад Богам,

Каб ўсё грахоўнае цалкам прайшло,

Крочыць далей па Гасподнім дарогам,

З цемры на Боскае выйсці святло.

 

Грэшніку Бог грэх даруе ў імгненне,

Бо ўсёмагутнасць Яго без мяжы,

Боская ласка падорыць збавенне,

Вечным жыццё каб было для душы.

 

Каб адышлі прэч мінулага цені,

Каб нарадзіцца дзіцём Боскім зноў,

Стань ў пакаянні хутчэй на калені,

К грэшнікам Бог праяўляе любоў.

 

7.03.2005

 

Home Page

 

271     ШЛЯХ У ВЕЧНАСЦЬ

 

Ўсе запаветы Госпада – аснова.

Каб паслужыць яму запал не згас,

Не гавары Хрысту: не ведаў Слова,

Калі цябе спаткае судны час.

 

Гасподь суд чыніць гнеўна і сурова,

Цярпець у пекле трэба шмат пакут,

Не гавары Яму: не ведаў Слова,

Як станеш прад Хрыстом на Божы суд.

 

Была каб з Богам добрая размова,

А не з казламі злева стаць ураз,

Не гавары Хрысту: не ведаў Слова,

Калі цябе спаткае судны час.

 

Служыць сумленна – важная умова,

Каб ў нагароду мець збавення цуд,

Не гавары Хрысту: не ведаў Слова,

Як станеш перад Ім на Божы суд.

 

Хто стане злева ад Хрыста, хто справа,

Хто ў пекла пажадае, а хто ў рай,

Каго ганьба чакае, каго слава,

Пакуль не позна, шлях свой выбірай.

 

12.03.2005

 

Home Page

 

290     УДЗЯЧНАСЦЬ БОГУ

 

Рака казала: бачна моц мая,

Наперадзе яшчэ сустрэну мора,

Суседка зневажала ручая,

Што надта кволы, плакаў ён ад гора.

 

Але скрозь слёзы ён казаў рацэ:

Ты сілай ганарышся надта многа,

Твой лёс трымаем мы ў сваёй руцэ,

Без ручаёў не значыш ты нічога.

 

Сказаў, і цалкам знік яго адчай,

Хоць хваляваўся перад сілай крыху,

Адчуў магутным і сябе ручай

І набіраў і веліч ён, і пыху.

 

Але пачуўся голас з неба ўраз,

Яму казала чорная хмурынка:

Калі дажджу не пройдзе доўгі час,

З вытокам будзе і ў цябе замінка.

 

Не дасць крынічка кволая вады,

Адбудзецца і ў плыні хутка змена,

Тады заплачаш горка ад бяды,

Адразу станеш курам па калена.

 

І абмялее моцная рака,

Да мора не адолее дарогу,

Бо ўсё трымае Боская рука,

За дождж павінны быць удзячны Богу.

 

24.05.2005

 

Home Page

 

301     ПОДЗВІГ

 

Я з Госпадам ў душы цяпер жыву,

Хвалебныя Яму складаю строфы,

Прад Ім схіляю нізка галаву

За смелы подзвіг на крыжы Галгофы.

 

Памёр Ісус, каб ўсім збавенне даць,

Ды смерць Яго была зусім не скруха,

Бо Ён ўваскрэс і ўзнёсся, каб паслаць

На грэшную зямлю Святога Духа.

 

Каб Дух быў Суцяшальнікам для нас

І клікаў ўсіх да Госпада заўсёды,

Праз два тысячагоддзя Дух не згас,

Яго прынялі многія народы.

 

Гасподзь для ўсіх бясконца дарагі,

Жыццё змяніць Ён здатны за імгненне,

Даруе шчыра грэшнікам грахі

І цвёрдую надзею на збавенне.

 

Між Госпадам і мной няма мяжы,

Ён абагрэў мяне Сваёй любоўю,

Памёр у цяжкіх муках на крыжы,

Каб даць збавенне ўсім пралітай кроўю.

 

Магутней ў свеце подзвігу няма,

Ісус цярпеў вялікія пакуты,

Ды на крыжы загінуў нездарма,

Бо словы Яго многімі пачуты.

 

Мы хлеб ядзім, віно п’ем на ўспамін

Як Цела і Святую Кроў Хрыстовы,

Такі даў запавет нам Божы Сын,

І не мінуць ніколі Яго словы.

 

26.06.2005

 

Home Page

 

324     ГАСПОДНЕ ПЕРАТВАРЭННЕ

 

Вучыў Ісус, ды шмат якія рэчы

Не разумелі вучні да канца,

А Ён казаў: «Прыйдзе Сын Чалавечы

У славе Свайго любага Айца».

 

Анёлы разам з Ім павінны выйсці.

Сын кожнаму аддасць паводле спраў,

Бо чалавеку не знайсці карысці,

Калі душу бязглузда змарнаваў.

 

Хоць вучням праўду Сын казаў: «Паверце! –

Але не надта верылася ім, –

Сярод нас тыя, што яшчэ да смерці

Пабачаць: ў Царстве будзе Сын Сваім».

 

І праз шэсць дзён была нагода дана,

Яны лічылі словы за ігру,

Ісус Пятра ўзяў, Якава і Яна

І ўзвёў іх на высокую гару.

 

Ды там ператварыўся ўраз бясконца,

Для вучняў нечаканасцю было:

Яго аблічча ззяла, нібы сонца,

І ўбранне стала белым, як святло.

 

Ўсё адбылося па Ісуса слову:

З’явіліся Майсей ім ды Ілля,

І з Госпадам яны вялі размову,

Упершыню цуд бачыла зямля.

 

Ды Пётр азваўся, бо гнялі турботы,

Сказаў Ісусу: «Добра нам тут быць,

Калі захочаш, то мы тры намёты

У змозе хутка для усіх зрабіць».

 

Падзеі адбываліся імкліва,

Пятру нічога не сказаў Хрыстос,

Іх воблака імгненна асяніла,

І голас Божы прагучаў з нябёс:

 

«Сын Любасны і Дарагі Мой гэта,

Якога вельмі Я упадабаў,

І слухаць Яго Словы – ваша мэта!»

Ды голас з неба вучняў напужаў.

 

Ісус сказаў: «Не бойцеся і ўстаньце! –

А вучні заўжды слухалі Яго, –

Узвёўшы вочы, пільна вакол гляньце!»

І ўбачылі Ісуса аднаго.

 

Ісус загад даў не казаць нічога,

Дарэмна каб не хваляваць душы,

Пакуль Ён не ўваскрэсне воляй Бога

Пасля раскрыжавання на крыжы.

 

Служыў Свайму Айцу, вяла дарога,

Заходзіў Ён і ў горад, і ў сяло,

Адразу чалавекам быў і Богам

І людству нёс цудоўнае святло,

 

Каб ўсе здабылі ў вечнасці збавенне,

Ў сваім жыцці не ведалі скрухі,

Гасподзь у Дзень Свайго Ператварэння

Чакае пакаяння за грахі.

 

16.08.2005

 

Home Page

 

381     БОЖАЕ ПОЛЕ

 

Як зерне сеяць да пары,

Не прычакаць ніколі ўсходы,

Ў мароз пякельны на двары

Рабіць сеў для уласнай шкоды.

 

Каб вынік несумненным стаў,

Саспець павінна добра глеба,

Гасподзь выдатны прыклад даў,

Як Слова Бога сеяць трэба.

 

І ў Слове сілу трэба мець,

Усхожым быць яно павінна,

Ніхто не зможа зразумець,

Як шчодра сеяцца мякіна.

 

Без выніку пасеў заўжды,

Хоць словы льюцца, нібы дзіва,

Збягаюць хуткія гады,

Але ўзрастаць няздатна ніва.

 

Да нас у Госпада любоў,

Мы непакорны Яго волі,

Таму амаль няма жняцоў

На неаглядным Божым полі.

 

20.10.2005

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Hosted by uCoz