2.2. Упамінанне пра Бога

2.2. Упамінанне пра Бога

 

Анатолий Болутенко

http://ab10xp.narod.ru

 

83     СТАЦЬ БЕЛАРУСАМI

 

Што натхненне дае, спадзяванне?

Добра ўсё зразумела без слоў:

Да жаданай жанчыны каханне

I да роднай зямелькi любоў.

 

Калi сэрца яшчэ не астыла,

I жанчыну ёсць здольнасць кахаць,

Гэта вельмi вялiкае дзiва,

Трэба пiльна яго зберагаць.

 

Ды ўсялякае можа здарыцца,

I каханне растане, як снег,

Ў другi раз шанцы ёсць ажанiцца,

Так здараецца, гэта не грэх.

 

Але iншая справа – Радзiма,

Як яе перастанеш любiць,

Уявiць такi грэх немагчыма,

Ў такiм выпадку лепей не жыць.

 

Бо зямелька цябе гадавала,

Калыхала, як мацi, цябе,

З ёй шляхетна паводзiцца мала,

Ўсё, што вiнен, аддай для яе.

 

Трэба помнiць, што мы беларусы,

Што Рдзiма у нас – Беларусь,

I не трэба нам кепскай спакусы

На суседку вялiкую – Русь.

 

Бо вялiкаю Русь таму стала,

I дзяржаву змагла збудаваць,

Што ганебна i жорстка пачала

Ўсе народы сабе пакараць.

 

Слава Богу, набылi мы волю,

Гаспадарыць каб самi маглi,

Сваю долю, няшчасную долю

Ў свае рукi, нарэшце, ўзялi.

 

Каб яе утрымаць, трэба, мабыць,

Назаўжды пра Расiю забыць.

Беларускасць чаму нас не вабiць?

Нам патрэбна яе аднавiць.

 

Каранi ўсе каб нашы не ссохлi,

Трэба мовай сваёй рзмаўляць,

I знявечанай годнасцi кроплi

У струмень паступова збiраць,

 

Каб збiралась стременьчыкаў многа,

I ракой паўнаводнай цяклi.

Да свабоды адна ёсць дарога:

Трэба, годнасць каб мы набылi,

 

Палка каб палюбiлi Айчыну,

Не давалi сябе абражаць,

Каб сусед нас зусiм не паглынуў,

Трэба нам беларусамi стаць.

 

24.12.1992

 

Home Page

 

104     ЦI КАХАЦЬ?

 

Прырода так людзей стварыла,

Каб кожны здатны быў кахаць,

Хто не пазнаў кахання дзiва,

Апошнiм будзе памiраць.

 

На iм закончыцца, бясспрэчна,

Мо, вiд цi нават цэлы род?

Калi каханне грэе вечна,

Не стрэнецца ў жыццi нягод.

 

Каханне – важнае заданне,

Яно – штуршок для развiцця,

Каб не прыходзіла каханне,

Плынь перарвалася б ў жыцця.

 

Таму, калi ўздыхаюць людзi,

Жадаюць пару адшукаць,

Каханне стукае у грудзi,

Бог змогу дараваў кахаць.

 

Каханне – не пустыя жарты,

А справа важная заўжды,

Народ каб годны быў i варты,

I не звялiсь яго сляды.

 

Кахаць цудоўна i прыгожа,

Што лепей ад жыцця чакаць?

Павiнны ўсе, хто толькi можа,

Бясконца песцiць i кахаць!

 

2.09.1993

 

Home Page

 

105     ДНI ЖЫЦЦЯ

 

За гарызонт схiлiлась сонца,

Пачырванела неба сiнь,

Ў прыроды днi бягуць бясконца,

Ў нябыт сышоў яшчэ адзiн.

 

Жыццёвых дзён не вельмi многа,

I кожны – як цудоўны дар,

Ўзамен Бог не дае другога,

Як дням нядбалы гаспадар.

 

Калi жыццё лiчыць гадамi,

Хай дзень мiнае, не шкада,

Калi лiчыць дакладна днямi,

Тады прапашчы дзень – бяда.

 

Бо кожны дзень – дарунак Бога,

Спярша здаецца: дзён ёсць шмат,

Як будзе iх – амаль нiчога,

Гадзiне кожнай будзеш рад.

 

Бо спраў наперадзе багата,

Хаця чакае небыццё,

I кожны дзень цудоўны – свята,

Бо ён падоўжвае жыццё.

 

Каб кожны дзень запамiнаўся

I адразняўся ад ўсяго,

След, каб дзень справай напаўняўся,

Не страцiць каб з жыцця яго.

 

2.09.1993

 

Home Page

 

106     САСТАЎНЫЯ ТВОРЧАСЦI

 

Ствараць магчыма, безумоўна,

Шмат вабных вершаў без мяжы,

Як сэрца стукае няроўна,

Як прыгажосць жыве ў душы.

 

Бо беспадстаўна намагаца,

I марны крок рабiць дарма,

Калi душой не хвалявацца,

Як пачуцця красы няма.

 

Умова творчасцi ўсялякай –

Сплаў iнтэлекту i душы,

Калi памецiў Бог адзнакай,

Складуцца добрыя вершы,

 

Як iнтэлект дае магчымасць

Ураз канву верша ствараць,

Але патрэбна мець гуллiвасць,

Каб пажадаў чытач чытаць.

 

Каб у радках быў водар ружы

I абуджалась пачуццё,

Красой каб запаўнялiсь душы,

I шчасцем поўнiлась жыццё.

 

Як к справе падысцi аддана,

Складанне вершаў – дзiўны цуд,

Пiсаць радкi мне нескладана

З натхненнем ўзнёслым без пакут.

 

4.09.1993

 

Home Page

 

120     ВЕРУ!

 

Навальнiцай жаданай

Да нас воля прыйшла,

I бiблейскаю маннай

Для народа была.

 

Волю мы не гукалi,

I не хочам яе,

Ўглыбiню не хавалi

Ўсе намеры свае.

 

Адчувалi, як шкоду,

I шукалi нагод,

Каб аддаў зноў свабоду

Беларускi народ.

 

Не адно пакаленне

Iшло к волi шмат год,

Да свабоды iмкненне

Цяпер страцiў народ.

 

Пройдзе час, i свабоду,

Мо, не будзем больш гнаць,

Без свабоды народу

Няма як iснаваць.

 

Веру: прыйдзе свабода,

Што нам Богам дана,

Выпiць будзе нагода

Яе кубак да дна!

 

11.09.1993

 

Home Page

 

125     КУЛЬТУРА МОВЫ

 

Патрэбна, зноў каб расцвiла,

Хаця для мовы час суровы,

Як ў моры човен без вясла,

Народ, якi не мае мовы.

 

Павiнен кожны чалавек

Не пакiдаць бацькоўскай мовы,

Яна дана для нас павек,

Лепш толькi песцiць яе словы,

 

I слова кожнае любiць,

Хоць iх багата ў роднай мове,

Лягчэй на свеце з мовай жыць,

Бо прыгажосць у кожным слове!

 

Мы ўзялi мову з-за мяжы,

Ды роднае прыемней слова,

Здабыць каб радасць для душы,

Знаць родную абавязкова.

 

У мове шмат узнёслых слоў,

Яна, як цуд, гучыць прыгожа,

Сваю каб мову ведаць зноў,

Хай Бог хутчэй нам дапаможа!

 

Адменнасць стала аднавiць

Мы здольны праз культуру мовы,

Каб беларусамi зноў быць,

Любiць свае патрэбна словы!

 

13.09.1993

 

Home Page

 

137     РАЗМОВА З ДУШОЙ

 

Як чорнае крыло ўначы

Зямлю сабою накрывае,

Спакой ў душы не зберагчы:

Няхай яна адказ трымае!

 

Ёсць вельмi розныя суды:

Бог чынiць суд i судзяць людзi,

Ды ўласны суд страшней заўжды,

Бязлiтасней ужо не будзе.

 

За дзень што добрае зрабiў?

А, можа, мог зрабiць i болей?

Цi толькi зло адно чынiў,

Хоць не жадаў чужога болю?

 

Цi выканаў усё, што мог,

Цi людзям не нанёс абразу?

Каму у справах дапамог,

Цi не было на помач часу?

 

Як вынес сам сабе прысуд,

Прызнаў сваю вiну прад Богам,

Заўжды здарыцца добры цуд:

Святлей становiцца дарога.

 

Не будзе грэх душу пячы,

Калi не прычыняць зла людзям,

К душы прыслухацца ўначы,

Размова з ёю добрай будзе.

 

16.09.1993

 

Home Page

 

151     ВЫТОКI ПАЭЗII

 

Адкуль паэзii вытокi?

Мо, я памылкi не унiк,

Ды адчуваю стыль высокi,

Ён – слова залаты руднiк.

 

Адкуль бяруцца толькi словы?

Крынiца стала б'е з душы,

Струменьчык чысты крышталёвы

Павольна цi хутчэй бяжыць.

 

Вада празрыстая заўсёды,

Хоць i бывае каламуць,

Як прыйдзе сум ў душу ад шкоды,

Зусiм струменьчыкi не б'юць.

 

Вада паэзii збягае,

Ператвараецца ў вершы,

А творчасць настрой уздымае,

Яна – лякарства для душы.

 

Як Бог крынiцу даў такую,

Яе лепш ў чыстаце трымаць,

Нiколi каб ваду благую

З глыбiнь яе не здабываць.

 

Прыемна вельмi: не згасае

Крынiца у маёй душы,

Чытач калiсьцi пачытае

Плён залаты – мае вершы.

 

19.09.1993

 

Home Page

 

180     КРАСА ПРЫРОДЫ

 

Не апiсаць красы прыроды,

Багацця ўсiх яе праяў,

Каб не нанесцi яўнай шкоды,

Бо Бог i слоў такiх не даў.

 

Няма слоў ўзнёслых у паэта,

Не хопiць фарб у мастака

Адлюстраваць багацце гэта,

Вялiкасць Боскага вянка.

 

Як можна расказаць пра горы

I пра адгор'i дзiўных скал

Або, як ў буру, ўраз на моры

Паўстаў з вады дзевяты вал.

 

Таму бязглуздыя заняткi

У словах копii ствараць,

Лепш, чым кароткiя нататкi,

Арыгiналы назiраць.

 

I фотавершаў аб прыродзе

Складаць для чытача не след,

Бо кожны ў стане, пры нагодзе,

Пабачыць сам чароўны свет.

 

Але пачуццi ад прыроды

Знаходзяць радасны выток,

Як можна пабароць нягоды

Прырода мудры дасць урок.

 

25.09.1993

 

Home Page

 

206     АПОШНI ВЕРШ

 

Як срэбра, струменiцца слова,

Злятае птушкаю з душы,

Хвiлiнка, дзве – страфа гатова,

Кладуцца хуткiя вершы.

 

Мiнуў ўжо год, як вершык першы

Ўдалось адразу напiсаць,

Iх зараз дзвесце. Мае вершы!

Не буду болей вас складаць.

 

Ў навуцы я на антрэсолi

Больш чвэрцьстагоддзя працаваў,

Не трэба больш складаць, даволi,

Хоць Бог такую здольнасць даў.

 

Магу пiсаць любыя вершы,

Калi паслухаю душу,

Яшчэ нядаўна быў верш першы,

Апошнi зараз верш пiшу.

 

Пiсаць мне зноў на антрэсолi?

Не трэба марна трацiць час,

Мяне не пусцяць ў друк нiколi,

Таму iмпэт магутны згас.

 

Да пабачэння, мая лiра!

Развiтваюсь цяпер з табой

I адпусцi мяне ты з мiрам,

Была ты добраю са мной...

 

4.10.1993

 

Home Page

 

218     ДАЛЁКАЯ РАДЗIМА

 

Калi далёка ад Радзiмы,

Ў душы ад успамiнаў боль,

Зямля, цябе што нарадзiла,

Ва ўяўленнi заўжды з табой.

 

Радзiма даць у змозе сiлы,

Ў душы пяшчота ад яе,

Ды разлучыў нас лёс нямiлы,

Туга спакою не дае.

 

Радзiма побач – ёсць нягоды

Ад халадоў або завей,

Ды на адлегласцi заўсёды

Любоў к ёй значна гарачэй.

 

Хоць я далёка ад Радзiмы,

Ды адчуваю ясна зноў:

Не ахалодзяць сэрца зiмы,

Бо ёсць адвечная любоў.

 

Яна, як зорка, залацiцца,

Ды не магу яе дастаць,

Ва ўяве бачу, часта снiцца,

Радзiму лепей не кiдаць.

 

Але яшчэ надзею маю,

Дай Бог, мне да таго дажыць,

Каб пра адданасць свайму краю

Мог асабiста гаварыць.

 

8.10.1993

 

Home Page

 

224     IНЕЙ

 

Зiмовай дачакалiся пары,

Аздобiў iней ў серабро бярозы,

Цудоўныя бялюткiя махры,

Чысцюткiя, нiбы расiнак слёзы.

 

Быццам прыйшлi аблокi на зямлю

Цi ўвесну ў белых кветках вiшнi кроны,

Прыроды цуд я назiраць люблю,

Бо iней прыгажэй, чым лiст зялёны.

 

Падаравала халады зiма,

Яшчэ вясна жаданая далёка,

Ды смутку у душы зусiм няма,

Ад прыгажосцi ў ёй вiруе спёка.

 

На дзiва беласнежнае гляджу,

Бог дараваў цудоўную прыгоду,

Натхняю цудам iнею душу

I стала адчуваю асалоду.

 

Прыгрэла сонца, аслабеў мароз,

I запалалi яркiя iскрынкi,

Ляцелi, нiбы белы пух, з бяроз

Чароўныя прыгожыя сняжынкi.

 

Заўжды на прыгажосць глядзець люблю,

З бяроз звiсае вецце, нiбы стужкi,

Iскрыначкi цудоўныя лаўлю,

Яны ляцяць бясконца, быццам птушкi.

 

9.10.1993

 

Home Page

 

269     ПАЭЗIЯ

 

Як ў вершы пачуцце амаль не абуджана,

Складаць такi верш бессэнсоўна i грэх,

Бо, талент як Богам дан, долею суджана

У вершах мець слёзы, пакуты i смех.

 

Паэзiя – рэчка з глыбокiм фарватэрам,

Плынь верш пачынае нястрымна спяваць,

У творчасцi нельга быць кволым аматарам

I вершы благiя бясконца складаць.

 

Як ў вершах ёсць думка i ёсць фiласофiя,

Цiкавасць да iх паўстае нездарма,

Як верш апiсальны, ды вабiць утопiя,

Што верш – нiбы цуд, ды ў iм сэнсу няма.

 

Як вершы дзiвосныя музай дыктуюцца,

Патрэбна спяшацца i ўпарта пiсаць,

Выразна з нябёс голас радасны чуецца,

Ён здатны натхненне паэтам даваць.

 

Хто ведаць паэзiю хоча чароўную,

Адчуе пашану к ёй, нават любоў,

Даруе яна асалоду цудоўную,

Паспее жаданне крануць яе зноў.

 

Прыемна адзначыць у вершах паэзiю,

Хай ў сэрцах народзiць яна пачуццё,

Душа напаўняецца ўзнёслаю песняю,

Каб шчасце аздобiла шчодра жыццё!

 

4.11.1993

 

Home Page

 

305     БЫЦЬ У ПАРЫ

 

Калi адзiн – душы жыццё нямiла,

Яна няздатна радасна спяваць,

Жыццёвая знiкае ў яе сiла

I будзе без прычыны сумаваць,

 

Бо адзiнота горай, чым атрута.

Калi каханне расцвiце ў душы,

Мiнае хутка цяжкая пакута,

I шчасце яе поўнiць без мяжы.

 

Кахання цуд! Няма чароўней дзiва,

На iм здаўна трымаецца жыццё,

Мець без яго нашчадкаў немажлiва,

Настала б немiнуча небыццё.

 

Калi спачатку Бог стварыў Адама,

Каб не прыйшла маркотная пара,

Ад адзiноты не здарылась драма,

Бог Еву для яго зрабiў з рабра.

 

Жывуць з часоў бiблейскiх людзi ў пары,

Iначай немагчыма ў свеце жыць,

Каб радасць адбiвалася на твары,

Другой паловай трэба даражыць.

 

Бо ў сэрцы горкi сум ад адзiноты,

Кахаць патрэбна, бо пусты дакор,

Мажорныя што цалкам знiклi ноты,

Бясконца у душы гучыць мiнор.

 

25.11.1993

 

Home Page

 

401     ЗАЙЗДРАСЦЬ

 

У кожнага свой асабiсты лёс,

Яго не абысцi i не аб'ехаць,

Адным даруе толькi мора слёз,

Другiм жыццё – няспынная уцеха.

 

Не надта роўна лёсы дзелiць Бог,

Адным – усё, другiм – амаль нiчога,

Змянiць хоць крыху лёс нiхто не змог,

У кожнага ў жыццi свая дарога.

 

З пакорнасцю крыж несцi трэба свой,

Бо iншы крыж мог быць яшчэ цяжэйшы,

З нахiленай ў падзяке галавой

Адразу крыж становiцца лягчэйшы.

 

Спаткала доля лепшая другiх,

Iм шлях жыццёвы аздабляюць ружы,

Не дамагацца лепш мець долю iх

I зайздрасць не пускаць у свае душы.

 

Бо зайздрасць цалкам забярэ спакой,

Душу iржой, як панцырам, пакрые,

Калi прыняць з удзячнасцю лёс свой,

Душа спявае ўзнёсла, а не ные.

 

Лепш iсным задаволiцца спаўна,

Жыццё лiчыць вялiкай нагародай,

У долi стане вабнаю цана,

Калi не будзе зайздрасць перашкодай.

 

23.11.1994

 

Home Page

 

436     ГАВАРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

 

Адчуць самiм сябе абавязкова!

Iнакш нам не застацца на зямлi,

Ўратуе беларусаў толькi слова,

Каб мы павек адметнымi былi.

 

Крый Бог, каб на зямлi, дзе продкаў слава,

Дзе мова была моцнай, як скала,

Не павялi б сябе цяпер нядбала,

Каб мова цалкам у нябыт пайшла.

 

Народ, якому не належыць мова,

Нiхто народам больш не будзе зваць,

Як вымаўленне прападзе i слова,

Аб беларусах будуць ўспамiнаць.

 

Павiнен ўзяць дзiця ад мацi мову,

Ды словы дзе ёй родныя знайсцi?

Бо рускаму вучылi доўга слову,

Каб роднай мовы не было ў жыццi.

 

Бяда людзей, пакуль не разумеюць,

Як жудасна манкуртам поўным стаць,

Рабiць манкурты цяжкi грэх умеюць,

Каб жорстка мацi-мову забiваць.

 

Любiць патрэбна родную нам мову,

Бо як iнакш людзьмi сябе лiчыць?

Не зруйнаваць каб нацыi аснову,

Па-беларуску трэба гаварыць.

 

11.12.1994

 

Home Page

 

462     ПАДЫХОДЗIЦЬ ТАКАЯ

 

Душу уважлiва я слухаю сваю,

Раблю, бясспрэчна, як яна падкажа,

Калi на ростанях у роспачы стаю,

Альтэрнатыўны добры шлях пакажа.

 

I вельмi цяжкую праблему разрашыць,

I ў роздумах заўсёды дапаможа,

З такой душой на свеце надта лёгка жыць,

Дарадчыкам цудоўным мне быць можа.

 

Калi патрэбна, ёй заданне выдаю,

Адказу неадкладна не чакаю,

Душа сумленна зробiць працу ўсю сваю,

Заўжды адказ дакладны атрымаю.

 

Але душа – занадта тонкi iнструмент

I вымагае да сябе пяшчоты,

Ад крыўды i абраз псуецца ён ушчэнт,

Не можа простай выканаць работы.

 

Сваю душу, як зрэнку вока, берагу,

Але шмат рыфаў у жыццёвым моры,

Я зберагчы яе ад болю не магу,

Прыходзiцца ёй часам быць у горы.

 

Ды ўдзячны Богу я за добрую душу,

Хоць стрэс, як хваля, адыходзiць з часам,

Сабе душы нiколi iншай не прашу,

Якая ёсць, з такою будзем разам.

 

19.12.1994

 

Home Page

 

497     АДШУКАЮ САМА

 

Як мне каханага знайсцi, не разумею?

Што заляцалiсь, не змагла iх пакахаць,

Бясконца сэрцайка ад хвалявання млее.

Няўжо ў жыццi мне шчасця больш не атрымаць?

 

Шукаю долю, як знайсцi цябе, жаданы?

Дзе мне сустрэць яго, зусiм не знаю я,

Жыву ў пакутах, сэрца ные, як ад раны,

Чаму такая доля горкая мая?

 

Гады мае ляцяць, як бегавыя конi,

I на душы трывожна вельмi, бо адна,

Бягу за шчасцем, ды стамiлась ад пагонi,

Ад слёз душу ссушыла ўжо амаль да дна.

 

Пара прыйшла кахаць, каго я пакахаю?

Каго жадаю, да таго не падыду,

Перажываць сваю бяду як, не ўяўляю,

Хаця па воласу чужую развяду.

 

Нясправядлiва часам доля да жанчыны

Чаму не можам самi пару выбiраць?

А, мо, таму, што Бог стварыў Адама з глiны,

А Еву ўжо з яго рабра пачаў ствараць.

 

Але няма чаго тужыць, хоць ёсць прычыны,

Калi каханне не кране лёс горкi мой,

Самотныя, як я, на свеце ёсць мужчыны,

Мне трэба шчасце адшукаць хутчэй самой.

 

30.12.1994

 

Home Page

 

504     НАША ДОЛЯ

 

Нiчога вечнага няма на белым свеце,

Бо не адвечным Бог сусвету цуд ствараў,

Старэюць людзi, хоць былi калiсьцi дзецi,

Такая доля вабных зорак i дзяржаў.

 

Хада гiсторыi дакладна паказала:

Дзяржавы моцныя стваралiсь i жылi,

Было iмперый ў свеце створана нямала,

Ды без слядоў ў свой час у Лету паплылi.

 

Саюз Савецкi ўсiм заўжды здаваўся вечным,

Краiна моцная стаяла, як скала,

Ды ў будучыню шлях быў тупiком канечным,

Краiна рад павольна к смерцi падышла.

 

Але жывуць, як i раней тут жылi, людзi,

Няма дзяржавы, нiбы нават не было,

Калi дзяржава турбавацца пра iх будзе,

Не зробяць людзi для сваёй дзяржавы зло.

 

Цяпер стварылiсь незалежныя дзяржавы,

Ды надта кепска ў тых краiнах людзям жыць,

З такой палiтыкай яны не знойдуць славы,

Прыйдзецца долю iм Саюза паўтарыць.

 

Заўжды дзяржава моцнай каб была i вечнай,

Патрэбна ёй народ любiць i шанаваць,

Быць для людзей прывабнай, добрай i сардэчнай,

Такой дзяржаве у вяках скалой стаяць.

 

2.01.1995

 

Home Page

 

508     АДХIЛIЦЬ КАТАСТРОФУ

 

Дзiўныя раслiны, што стаяць у полi,

Травы, што займаюць вабныя лугi,

З нежывой прыроды не ўзрастуць нiколi,

Толькi пераходзiць вiд адзiн ў другi.

 

Чалавек умовы стала паляпшае,

За рахунак iншых хоча добра жыць,

Пад сябе прыроду ўраз ператварае,

Не жадае iншых вiдаў баранiць.

 

I нiхто увагi нават не звяртае,

Што чакае час, i грознай быць бядзе,

Колькасць жывых вiдаў, як iльдзiнка, тае,

Доўгi час працэс руйнуючы iдзе.

 

Зрабiць сабе лепей знойдзем мы нагоду,

Клопату аб iншых i далей няма,

I бясконца чыняць людзi Зямлi шкоду,

Мiласэрнасць нават прывiваць дарма.

 

Бог людзям даў розум, каб ўсё разумелi,

Як у вабным мiры можна ў свеце жыць,

За рахунак iншых людзi жыць хацелi,

Бiямасу iх ў сябе ператварыць.

 

Не стварыць нiколi новай бiямасы,

Тая, што iснуе, будзе i павек,

У жывёльным свеце знiкнуць вiды, класы,

Цалкам бiямасай стане чалавек.

 

6.01.1995

 

Home Page

 

540     МЕЦЬ ЦЯРПЛIВАСЦЬ

 

Паэт iмя меў, за сумленнасць,

Запал якой ў душы не згас,

Ён атрымаў ў жыццi адменнасць:

Жыў, дзе Макар цялят не пас.

 

Мець трэба сiлу i адвагу

Пiсаць, як нельга друкаваць.

Нiхто не мог пад ўплывам страху

Паэта прозвiшча назваць.

 

Працяглы час ужо вядома,

Што рукапiсы не гараць,

Паэт прыйшоў з турмы i дома

Стаў вершы зноў публiкаваць.

 

Ды трэба мець якую волю,

Каб асабiстасць зберагчы!

Каб не расслабiцца нiколi

I чалавекам быць змагчы.

 

Заўсёды трэба мець цярплiвасць,

Гасiць мэту публiкаваць,

Бог дасць, i будзе Яго мiласць,

Галоўнае – каб верш складаць.

 

Таму не трэба намагацца

Да друку вершы пасылаць,

Лепш долi шчаснай дачакацца:

Час прыйдзе, каб iх друкаваць.

 

27.01.1995

 

Home Page

 

553     НЯЎЖО?

 

Шляхi людзей, шляхi народаў!

Iх не пазнаць, не зразумець:

Адным – бясконца перашкоды,

Другiм гучыць аркестраў медзь.

 

Стаяць нялёгкiя пытаннi,

Ды не знайсцi на iх адказ,

Адны жывуць у працвiтаннi,

А iншым несцi крыж ўвесь час.

 

Чаму здарылась так адразу,

Што падзялiў няроўна Бог?

Але дасюль няма адказу,

Чаму раўней дзялiць не змог.

 

Народы моцныя заўсёды

Малым народам неслi боль.

Адкуль жаданне надаць шкоды

I быць вытокамi нядоль?

 

Але вайна iдзе бясконца,

Як свет iснуе, з тых часоў,

Хто моцны, месца ўзяў пад сонцам,

А слабы ў небыццё пайшоў.

 

Няўжо жывуць на свеце людзi,

Каб ваяваць i забiваць?

Няўжо вайна надалей будзе,

Нiколi мiру не чакаць?

 

10.02.1995

 

Home Page

 

576     ДОЛЯ

 

Ад данай долi нiкуды не дзецца,

Хоць кожны хоча долi залатой,

Упарта ў марах к лепшаму iмкнецца,

Ды трэба несцi крыж жыццёвы свой.

 

Шлях выбраў лёс, для змены няма сiлы,

Дзiвосны цуд нiхто зрабiць не змог,

I кожны крыж свой цягне да магiлы,

Бо лёс адзiны прызначае Бог.

 

Але чаму Бог дзелiць так няроўна?

Хоць справа толькi Боская – дзялiць,

Ў адных душа пакуты цяжкай поўна,

Другiм дае, каб мог шыкоўна жыць.

 

Але чаму жыццё несправядлiва?

За што людзей бязлiтасна караць?

Чаму жыццё чароўнае, як дзiва,

У маладых бяссэнсна забiраць?

 

Ды з iснасцю змiрыцца толькi трэба,

Бо нельга долю бокам абысцi,

Бо наша доля – пажаданне неба,

I кожны цяжкi крыж нясе ў жыццi.

 

Таму, што ёсць, павiнна быць заўсёды,

Не трэба долю iншую шукаць,

Нiколi не спаткаць такой нагоды,

Няздатны людзi долю выбiраць.

 

23.02.1995

 

Home Page

 

603     ВЕРШЫ ПРА КАХАННЕ

 

Пра каханне я вершы складаю ўвесь час,

I няма iм канца анi краю,

Самi ўзнёслыя вершы не прыйдуць ураз,

Iх удала пiшу, бо кахаю.

 

Праз жыццё я каханне з юнацтва пранёс,

Па дарозе не страцiў нiчога,

I удзячны, што склаўся шчаслiва мой лёс,

За што шчыра я дзякую Бога.

 

Бо нiколi дабра ад дабра не шукаў,

Зберагаў толькi тое, што маю,

Сваю долю заўсёды пяшчотна кахаў

I цяпер яе ўзнёсла кахаю.

 

У душы касцёр моцны кахання гарыць,

Час мiнае, агонь ўсё палае,

Бо прыемна, што можа цяпло ён дарыць,

Часам спёку ў душы адчуваю.

 

Хай адзiн за другiм пралятаюць гады,

А каханне ў душы ўсё такое!

Мо, каханне дано для мяне назаўжды?

Не пазнаю нiколi спакою.

 

Бо чароўна, калi ёсць каханне ў душы,

Як ў юнацтве, iмпэт адчуваю,

Аб каханнi бясконца складаю вершы,

Бо уяўленне добрае маю.

 

7.03.1995

 

Home Page

 

612     ПАКАРЫЦЦА ДОЛI

 

Ад нас нiчога не залежыць у жыццi,

Ў яго прыходзiм не па ўласнай волi,

Каб шлях прызначаны мог з годнасцю прайсцi,

Не шкадаваць ў апошнi дзень нiколi.

 

Як не старайся, надта Бога не малi,

Не вырвацца нiяк за межы долi,

Сустрэне небыццё, шлях скончыцца калi,

Цi хутка крочыць, цi iсцi паволi.

 

Мо, нешта трошкi i залежыць ад цябе,

Ды ўзяць лепш меркаванне пад сумненне,

Бязглузда надта трацiць сiлы ў барацьбе,

Каб пабароць зямное прыцяжэнне.

 

Мажлiвасць выбару абмежавана ў нас,

Бяжым наперад, як вавёрка ў колi,

Iмкнемся хутка, ды настане сумны час,

Шлях скончыцца, яго хоць недаволi.

 

Бо нельга замкнутае кола разарваць,

Зрабiць жаданы крок не удаецца,

Бясконца спробы нават марна паўтараць,

Бо шлях жыццёвы стала ў колi ўецца.

 

Нiколi долю не пад сiлу нам змянiць,

Яна – жыццёдаючая крынiца,

З яе адной натхненне толькi можна пiць,

Бясспрэчна, долi трэба пакарыцца.

 

11.03.1995

 

Home Page

 

642     АПОШНI МАНАЛОГ

 

У шлях жалобны ўжо даўно збiраюся,

Рыхтуюся у свой апошнi шлях,

I за грахi свае прад Богам каюся,

Заззялi слёзы радасцi ў вачах.

 

Жыццё пражытае, i шлях сканчаецца,

Развiтваюсь, не трэба сумаваць.

Заўсёды кожны з нас iсцi спяшаецца,

Ды для чаго? Хутчэй каб памiраць?

 

Адзiн закон жыцця, да ўсiх дачычыцца,

Бо запар два жыцця не ўдасца жыць,

Жыццё, якое ёсць, не павялiчыцца,

Адзiны вечны шлях ў нябыт бяжыць.

 

Жыццё мiнула ўраз, iмгненне бы адно,

Благое i цудоўнае было,

Выток жыцця не б'е, амаль сухое дно,

Вады ў нябыт багата адышло.

 

На падыходзе смерць, ўсе справы зроблены,

I страху, нават кволага, няма,

Канец бязрадасны, бядой аздоблены,

Не трэба клiкаць, смерць прыйдзе сама.

 

Да пабачэння ўсiм, бывайце, блiзкiя!

Мне дараваць грахi мае прашу!

Ужо iду ад вас, да смерцi блiзка я,

Хай забярэ Гасподзь маю душу.

 

18.03.1995

 

Home Page

 

674     УРАДЛIВАЯ ВОСЕНЬ

 

Калi душа парой зiмовай спiць,

Вясна яе, без сумнiву, узбудзiць,

Вясна каханне здатна запалiць,

Пяшчотней, чым зiмой кахаюць людзi.

 

Прыйшла вясна, каб дараваць цяпло,

I подыхi яго душа адчула,

Каханне, ўрэшце, палкае прыйшло,

Натхненне мне вясна ў душу ўдыхнула.

 

Хаця цудоўна на душы вясной,

Калi ўрадлiвай восенi не будзе,

Не адгукнецца як каханы мой,

I росквiту каханне не набудзе.

 

Занадта мала, каб самой кахаць,

Патрэбна, каб цябе яшчэ кахалi,

Сваю вясну жадаю сустракаць,

Каб кветкi пустацветам не апалi.

 

Ў каханнi адчуваю шчасце я,

Iмкнецца к шчасцю кожная дзяўчына,

Узрадвана цяпер душа мая,

Ўзаемнае каханне ў тым павiнна.

 

Хай восень дорыць для мяне плады,

Дачка ў мяне народзiцца, мажлiва,

Дарэмна не цвiтуць вясной сады,

А, можа, сына Бог пашле на дзiва!

 

28.03.1995

 

Home Page

 

726     НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Якое шчасце незалежным быць заўсёды:

Ў рабоце, у каханнi, у сям'i!

Залежнасць толькi прынясе ў жыццё нягоды,

А хочацца, яны каб не прыйшлi.

 

Калi знiкае незалежнасць паступова,

Ёсць згода з чужой воляю заўжды,

I стане любаю праз час чужая мова,

Прыгоннiцтва прыходзiць на гады.

 

Калi спiну згiнаць i падаць на каленi,

Ды прынцыпы свае не баранiць,

Свабоды з кожным годам будзе меней,

I незалежнасць прыйдзецца згубiць.

 

Як людзi лiчаць, што мець волю непатрэбна,

Жыццё страчае лепшую з асноў,

Сваю свабоду адкiдаць калi ганебна,

Не атрымаем панскую любоў.

 

Бо даражэй усiх даброт пачуцце волi,

Як воля ёсць, цi час прыйшоў здабыць,

Не след нiкому аддаваць яе нiколi,

Каб потым ўсё жыццё рабом не быць.

 

Вялiкi цуд – свабоды шчасце для народа,

I Бог, нарэшце, шчасце нам паслаў.

Вялiкай вельмi i жахлiвай будзе шкода,

Калi б свабоду мой народ праспаў.

 

16.04.1995

 

Home Page

 

737     ЛIРЫКА

 

Я напiсаў лiрычных вершаў ўжо багата,

Гучаць яны, бо лiру Бог мне ў рукi даў,

На дапамогу як прыходзiла Эрата,

То пра каханне вершы ўзнёслыя складаў.

 

Любыя вершы – плады цяжкай творчай працы,

Яны, як ззянне дыяментаў, харашы!

Ў стварэннi лiрыкi не трэба намагацца,

Бо нараджаецца яна сама ў душы.

 

Як яблынь белы цвет, спадае на паперу,

Каб пра пачуццi, што бушуюць, расказаць,

Што ўжо паэтам стаў i сам пакуль не веру,

Але мне вершы падабаецца пiсаць.

 

Мае радкi дажджом вясновым ўраз пральюцца

Або спадаюць, як асеннi лiстапад,

Яны без цяжкага напружання даюцца,

Пiшу для радасцi, не трэба мне загад.

 

Я творчых мук ў цудоўнай творчасцi не знаю,

Радок пачую i iмгненна запiшу,

Бо тэмы я душой дакладна адчуваю,

Таму з уважлiвасцю слухаю душу.

 

Складаць мне вершы толькi радасць, не работа,

Бо яблынь цвет дае цудоўныя плады,

Лiрычны верш пiсаць з Эратай мне ахвота,

Таму цяпер яшчэ душою малады.

 

18.04.1995

 

Home Page

 

752     ЦУД АБЛОКАЎ

 

Аблокамi люблю я любавацца,

Ўжо верш аб прыгажосцi iх складаў,

Ды позiркам ад iх не адарвацца.

Якiя для Зямлi Бог цуды даў!

 

Ўсё зроблена i мудра, i дакладна,

Ў трох станах можа iснаваць вада,

Жыццё iначай доўжыцца няздатна,

Яго чакала б страшная бяда.

 

Аблокi зямлю шчыльна закрываюць,

Каб сонца яе надта не пякло,

Палi дажджом жаданым абмываюць,

Каб зерне паўнаважкае расло.

 

Аблокаў цуд прыемна бачыць воку,

Яны скульптуры ў змозе ўраз ствараць,

I хоць бягуць далёка i высока,

Ды здольны радасць i натхненне даць.

 

Навуцы выклiк воблакi кiдаюць,

Законы парушаючы яе,

Як караблi, у небе праплываюць,

Дакладна межы берагуць свае.

 

Аблокамi прыемна любавацца,

Цудоўна велiч неба назiраць,

Я ў слабасцi сваёй магу прызнацца:

Гляджу ў нябёсы, настрой каб узняць.

 

22.04.1995

 

Home Page

 

764     НОРМЫ МАРАЛI

 

Чарнобыля адмецiна над намi,

Паводзiны дыктуе i мараль,

Не ведаем цяпер, што чынiм самi,

Але здарыўся з намi жах, на жаль.

 

Чым беларусы Бога прагнявiлi?

Заўсёды памяркоўнымi былi,

Але бяду сабе i боль здабылi,

Нябачна нуклеiды скрозь ляглi.

 

I асаблiва цяжкай была кара,

Ляжыць дзе магiлёўшчына мая,

Не будзе вабiць радасная мара,

Як стогне ад бяды цяпер зямля.

 

Таму глядзець у будучыню цяжка,

Хвiлiнай гэтай трэба толькi жыць,

Бо адчуваеш, быццам ты мурашка,

А будучынi можа i не быць.

 

Душа ад болю моцна пакутуе,

Бо невядома, якi сэнс жыцця,

Бо голас смерцi кожны ясна чуе,

I можа стаць здабычай небыцця.

 

Таму умоў якiх бы не стваралi,

Ды адчувае кепска чалавек,

Зняважлiвасць прыйшла да норм маралi.

Няўжо так будзе назаўжды, павек?

 

25.04.1995

 

Home Page

 

779     БЯСКОНЦАСЦЬ КАХАННЯ

 

Час у душу прыйшоў такi чароўны,

Па-iншаму пачаў жыццё ўспрымаць,

Свет для мяне вакол цяпер цудоўны,

Дзiвосны цуд ўдалося мне пазнаць.

 

Ў душу, як гром, ўварвалася каханне,

Пачуцце шчасця, лепшы Боскi дар,

Змянiлась рэзка свету адчуванне,

Нязгасны бурна запалаў пажар.

 

Жыццё адразу сэнс свой адшукала,

I радасць перапоўнiла душу,

Хачу, яна каб палка пакахала,

Больш iншага у Бога не прашу.

 

Каханне нечакана адгукнулась,

Незразумела, як прыйшло, чаму?

Але мая душа кахаць iмкнулась,

Прыйшло пачуцце, ўдзячны я яму.

 

Няхай маё каханне не згасае,

Яно дало вялiкую мэту,

Паходняю наперадзе палае,

I па жыццю з натхненнем я iду.

 

I не хачу нiколi развiтання,

Пяшчотна ўсё жыццё хачу кахаць,

Каб не згасаў ў душы агонь кахання,

Каб Боскi дар бясконца адчуваць.

 

2.05.1995

 

Home Page

 

780     СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ

 

Калi перагартаць жыцця старонкi,

Як шторм эмоцый ўжо ўдалечынi,

Адчуць магчыма голас рэха звонкi,

Чароўныя, як цуд, успомнiць днi.

 

Уражанняў што больш дае заўсёды?

Хоць колькi раз старонкi не гартай,

Ды лепшай не сустрэнецца нагоды

Згадаць каханне i квяцiсты май.

 

Што iншае душа лепш успрымае?

Што можа больш iмпэту даць ў жыццi?

Там толькi шчасце, дзе душа кахае,

Бо шчасця без кахання не знайсцi.

 

Запомнiць нельга кожнага выпадку,

Няздатна памяць столькi утрымаць,

Ды застаецца, што было спачатку,

Як першы раз прыйшлося цалаваць.

 

Не можа памяць адкiдаць каханне,

Хаця забудзе шэраг iншых спраў,

З каханнем немагчыма развiтанне,

Бо Бог на радасць нам каханне даў.

 

З каханнем хай усе старонкi будуць,

Прайшлi што, ёсць, чакаюць што ў жыццi,

Калi каханне любае набудуць,

Удасца шчасце вабнае знайсцi.

 

2.05.1995

 

Home Page

 

814     ЗЛАГАДА З ДУШОЙ

 

Нярэдка мы сябе не разумеем,

Не можам паяснiць душэўны стан,

Бо кiраваць сабою не умеем,

На белы свет глядзiм, як праз туман.

 

Не з кожным, ды здараецца такое,

Ў дзiвосных марах узнiкае цуд,

Але фактычна робiцца благое,

Душа у цяжкай стоме ад пакут.

 

Неадпаведнасць узнiкае стала,

Дзе тоiцца забруджаны выток?

Спакус жыццё заўжды дае нямала,

Бяда, калi зрабiць насустрач крок.

 

Нiхто нiчым не замiнае звонку,

I кожны вiнаваты сам заўжды,

Хаваць спакусы лепей у скарбонку,

Пазбавiцца каб цалкам ад бяды.

 

Не трэба аддаваць душу кумiру,

Iсцi сцяжынкай лепей, чым шашой,

Цудоўней шукаць злагады i мiру

З сваёю непакорнаю душой.

 

Душы заўсёды пакарацца трэба,

Нi ў чым нiколi ёй не адмаўляць,

Бо здатна яна слухаць голас неба,

Аб шчасцi з Богам шчыра размаўляць.

 

16.05.1995

 

Home Page

 

825     АДШУМЕЛА ВЯСНА

 

Адшумела вясна, адшумела,

Зноў каханы не стрэнуўся мой.

Мо, сама дзiўны цуд праглядзела?

Ды ў душы холад, нiбы зiмой.

 

Ўжо спякотнае лета настала,

Не знайшлося кахання вясной,

Хоць упарта з надзеяй чакала,

Бо няўтульна i горка адной.

 

Налiвае зярняткамi колас,

Каб жыцця прыгажосць адчуваць,

Хай жаданы пачуе мой голас,

Летам палка мажлiва кахаць.

 

Бо душа без кахання стамiлась,

Даць каханне мне Бога малю,

Я настойлiва, што б не здарылась,

Буду долю знаходзiць сваю.

 

Без каханага жыць нецiкава,

Ў вабны час жыццё бокам бяжыць,

Хоць цудоўнага поруч нямала,

Ды душа да яго не ляжыць.

 

Не бяда, што вясна адшумела,

Як вясною, жадаю кахаць,

Не чакаць далей буду, а смела

Сваю долю i шчасце шукаць.

 

19.05.1995

 

Home Page

 

849     НЕ НАРАКАЦЬ НА ДОЛЮ

 

Прыходзiць дзень, жыццё з сабой прыносiць,

Для цела ежу, радасць для душы,

Хоць чалавек заўсёды болей просiць,

Бо ў прагнасцi не ведае мяжы.

 

Як Бог шляхi праклаў, нам невядома,

Не ведаем, дзе лепшага шукаць,

Каб радасцi не заглушыла стома,

Належна трэба iснае ўспрымаць.

 

I большага не след шукаць нiколi,

Бо можна нават вабнае згубiць,

Бо цалкам невядомы поступ долi,

Наступнае i горай можа быць.

 

Лепш шчасце у iснуючым знаходзiць

I не iмкнуцца iншага чакаць,

Хоць лепшае, бясспрэчна, не пашкодзiць,

Як будзе яго доля пасылаць.

 

Не трэба вельмi скардзiцца на долю,

Што можа, шчодра для жыцця дае,

Бо беспадстаўна мець даброт уволю,

Не атрымаеш болей ад яе.

 

Прыйшла бяда ад Вавiлонскай вежы,

Не трэба ў марах да нябёс скакаць,

Каб шчасце мець, паставiць трэба межы,

А не на долю стала наракаць.

 

31.05.1995

 

Home Page

 

894     ГРЭХ

 

Што сцерпiць грэшнiк, праведнiк – нiколi,

Душа не дазваляе абражаць,

Яна зусiм не звыкла да няволi,

Бо вельмi цяжка ёй прыгнёт стрываць.

 

Калi бязгрэшны – спее нараканне,

Для iншых непаметна ўсё прайшло.

Таму ў душы i паўстае пытанне:

Мо, не заўсёды грэх ўяўляе зло?

 

Магчыма, грэх даецца ў нагароду,

Каб стала мець пакору i спакой?

Сваёй душы бязгрэшны робiць шкоду,

Бо безупынна рвецца ў жорсткi бой.

 

Душу выдатна ад абраз баронiць,

Хоць прыйдзецца нягоды сустракаць,

Бо зброяй слова ў кут глухi загонiць,

Бязгрэшнасць не дае нiяк змаўчаць.

 

Напэўна, нездарма Бог даў спакусу,

Каб людзi з'елi з дрэва ў раi плод,

Каб утварыцца добраму хаўрусу,

Грахом каб баранiцца ад нягод.

 

Спакойна надта жыць на свеце можна,

Калi грахоў набраўся цэлы мех,

Мо, саграшыць лепш трохi асцярожна,

Бо для душы дабром быць здатны грэх?

 

22.06.1995

 

Home Page

 

906     ЧУЖЫЯ ПЕСНI

 

Сваю гiсторыю чытаю

I намагаюсь зразумець:

Навошта роднаму мне краю

Чужыя песнi трэба пець?

 

Сваёй гiсторыi не мелi,

Былi здаволены чужой,

Свабоды любай не хацелi,

I не iшлi за волю ў бой.

 

Дзяржаўнасцi не утварылi,

Спаткаў народ няўдалы лёс,

Мы пад абцасам розным жылi

I пралiвалi мора слёз.

 

Ў Лiтоўскiм княстве наша мова

Хаця дзяржаўнаю была,

Ды не заменiць ўлады слова,

Да нас дзяржаўнасць не прыйшла.

 

Не трэба наракаць на долю,

Ад Бога воля нам дана,

Ды зноў аддаць жадаем волю.

Чаму не трэба нам яна?

 

Сваёй гiсторыi не мелi,

Магчыма, i не будзем мець,

Чужынцаў песнi вечна пелi.

Цi трэба iх далей нам пець?

 

30.06.1995

 

Home Page

 

924     ПАЛЮБIЦЬ ПРЫРОДНАЕ

 

Ад спёкi мяккi стаў асфальт, як вата,

I хочацца да рэчкi, да вады,

Як чаго-небудзь буде забагата,

Ў тым небяспека тоiцца заўжды.

 

Iдуць па сiнусоiдзе працэсы,

Не цягнецца нiводны доўга час,

Асноўныя кранаюць iнтарэсы,

Усё змянiцца здатна моцна ўраз.

 

Хоць кепска, час мiнае некаторы,

I значна лепей справа можа быць,

Жывем бясконца ў пэўным калiдоры,

Каб ўмомант звыклы рэчаў стан змянiць.

 

Ад крайнасцi к другой шлях недалёкi,

I здавальнення не адчуць заўжды,

Як знемагаюць ад магутнай спёкi,

Мiнулыя прыемней халады.

 

Што маем ўдосталь – ўсё не слава Богу,

Бо лепшае бясконца хочам мець,

Чаму незадаволення дарогу

Мы выбiраем? Цяжка зразумець...

 

Надвор'е быць такiм, як ёсць, павiнна,

Бо сiл няма прыроднае змянiць,

Ўспрымаць патрэбна стан такi няспынна,

Згадзiцца з iм i нават палюбiць.

 

10.07.1995

 

Home Page

 

926     АДЗIНЫ ПОГЛЯД

 

У кожнага каштоўнасцi свае,

Не можа быць для ўсiх адзiнай моды,

Калi адзiн на нешта аж плюе,

Другому падабаецца заўсёды.

 

Але ёсць рэчы важныя для ўсiх:

Радзiмы любай доля i народа,

Сысцiся трэба ў поглядах сваiх,

К нашчадкам не прыйшла каб потым шкода.

 

Цудоўна, гаспадарыць як народ,

Калi ёсць незалежная дзяржава,

Нiхто не чынiць цяжкiх перашкод,

Народ ад Бога мае гэта права.

 

Ды моцныя знаходзiлi рабоў,

Народы ёсць, ў якiх жыве спакуса,

Занадта горкi лёс да нас прыйшоў,

Бясконца рабавалi беларусаў.

 

Лiтоўцы i палякi, маскалi

Краiну на кавалкi разрывалi,

З усiх бакоў кускi чужой зямлi

Нахабна i без бою забiралi.

 

Настаў трывожны гiстарычны час,

Амаль здалiся, быў перыяд грозны,

Ды хочацца, нарэшце, каб у нас

Не быў бы погляд на свабоду розны.

 

11.07.1995

 

Home Page

 

933     ЛЮБIЦЬ УСЁ ЖЫВОЕ

 

Жыццё! Яно заўжды, як павуцiнка,

I можа абарвацца ў любы час,

Як для яго ствараецца замiнка,

Згасае хутка нечакана ўраз.

 

Што створана на белым свеце Богам,

Святое права мае на жыццё,

Бо даражэй зусiм няма нiчога,

I потым будзе толькi небыццё.

 

Сваё жыццё высока цэняць людзi

I зневажаюць права ўсiх iстот,

Нiколi справядлiвасцi не будзе,

Жывое забiваем без прыгод.

 

Адкуль такая жорсткасць ў сэрцы нашым?

Чаму няма павагi i дабра?

Бо нiзашто сумленне не падкажа,

Што без вiны забiлi камара.

 

За тое толькi, што ён хоча есцi,

Каб права жыць сваё ажыццявiць,

Адказнасцi зусiм не будзем несцi,

Хто замiнае, можам ўсiх забiць.

 

Несправядлiва, што сябе шкадуем,

Усё жывое трэба нам любiць.

Калi свет навакольны не ўратуем,

Адны як будзем на планеце жыць?

 

15.07.1995

 

Home Page

 

958     ЛЮБАЯ КРЫНIЧКА

 

Калi да спраў адносiшся сур'ёзна,

Любую здатны з iх апанаваць,

Ў любым узросце пачынаць не позна

Пiсаць вершы, вучыцца цi кахаць.

 

Як здольны, то ўсе справы падуладны,

Цiкава вельмi новае ствараць,

Абавязкова поспех будзе ладны,

Як кажуць, справы у руках гараць.

 

Ў душы не будзе роспачы нiколi,

I месца не знаходзiцца журбе,

Бо спраў цiкавых ёсць заўжды даволi,

Як адшукаеш справу па сабе.

 

У кожнага iснуе талент нейкi,

Каб любай справай змог пакiнуць след,

Патрэбна адкрыць вочы, падняць вейкi,

Уважлiва глядзець на белы свет.

 

Абавязкова вабная ёсць справа,

Бо талент непаўторны маюць ўсе,

Адкрыецца як ён, душы нямала

Iмпэту i натхнення прынясе.

 

Шукаць патрэбна любую крынiчку,

Каб стала шчасце пiць з яе ў жыццi,

Бог талент даў, ды не паставiў тычку,

Якой сцяжынкай да яе прыйсцi.

 

27.07.1995

 

Home Page

 

960     ЗНОЎ ДАРОГА

 

Дарога клiча, зноў дарога,

Уражанняў здабыць каб шмат,

Не замiнае мне нiчога,

Заўсёды ехаць вельмi рад.

 

Грымяць па рэйках дружна колы,

I рытм ствараецца ў душы,

Ўзнiкаюць добрыя умовы

Пад сталы рытм складаць вершы.

 

Мiльгаюць сосны i бярозкi,

Лугi, балоты i палi,

Раллi прыгожыя палоскi,

Вакол чароўны цуд зямлi:

 

Цi ворыва, як вугаль, груды,

Зялёны памiж iх агрэх,

Бо прыгажосць навокал ўсюды,

Яе не бачыць проста грэх.

 

Прыметна многае ў дарозе,

Шмат дзiўных рэчаў i прыгод,

На месцы як сядзець, не ў змозе

Пабачыць столькi i за год.

 

Iмкнуся з радасцю ў дарогу,

Каб для душы iмпэт набыць,

Пакуль магу, падзяка Богу,

Яшчэ i ездзiць, i хадзiць.

 

28.07.1995

 

Home Page

 

992     ХАЛОДНАЕ СВЯТЛО

 

Зоркi згаслi, i Месяц адзiны,

Святло здатны Зямлi дараваць,

Хоць Зямлю ён калiсьцi пакiнуў,

Ёсць каму святло ў цемру даваць.

 

Ён чакае ўсход сонца заўсёды,

Згасне, як яно стане пячы,

Бо дакладна стварэнне прыроды:

Месяц ярка палае ўначы.

 

Не абрыдне нам Месяц нiколi,

Без яго немажлiва нiяк,

Бо для тых, хто ўначы ў чыстым полi,

Ён трывалы надзейны маяк.

 

Бо выдатна асветлiць дарогу,

Будзе стала ў шляху праваджаць,

За яго трэба дзякаваць Богу,

Ён напрамак дазволiць трымаць.

 

Месяц Сонца святло адбiвае,

Не сагрэе такое святло,

Ды, калi хто ўначы заблукае,

Вельмi рад, што яно надышло.

 

Не для кожнага выгляне сонца,

Хоць святло ад яго i цяпло,

Калi ноч ў душы студзiць бясконца,

Хай халоднае ззяе святло.

 

12.08.1995

 

Home Page

 

1010     НАДЗЁННЫ ХЛЕБ

 

Жывецца добра, як ёсць хлеб надзённы,

Ён чорнаю iкрою можа быць,

Яе ўжываюць нават ў дзень будзённы,

Да свята могуць лепшага здабыць.

 

Для iншага хлеб – чорная скарынка,

Ды i яе няпроста зарабiць,

Бясконца утвараецца замiнка,

З такiм надзённым хлебам цяжка жыць.

 

Хоць рознiцу заўсёды бачыць трэба,

Але несправядлiва дзелiць Бог,

I не дае аднолькавага хлеба,

Каб кожны атрымаць дастатак мог.

 

Хто лепшага ў жыццi, бясспрэчна, годны,

Такiм хлеб вельмi цяжка зарабляць,

Пранырлiвы нiколi не галодны,

Яму грахi зноў будуць адпускаць.

 

Нахабнiкi за лепшы стан заўсёды

Са сцiплымi ўступаюць ў барацьбу,

За кошт другiх каб iм пазбегнуць шкоды

I ў рай уехаць на чужым гарбу.

 

18.08.1995

 

Home Page

 

1055     СВАБОДА

 

Дасталося дзяцiнства нявабнае мне,

Быў разуты, раздзеты, галодны,

Ўсiм нялёгка прыйшлося ў Айчыннай вайне.

Ды якi быў уздым ўсенародны!

 

Ўсе змагалiсь, народ выбiваўся iз сiл,

Ды разбiлi фашыстскага звера,

Засталось вельмi шмат невядомых магiл,

Ды палала у лепшае вера.

 

Але лепей не стала, мiнаў хуткi час,

Хаця партыя шмат абяцала,

Паступова агонь спадзявання пагас,

Веры ў лепшае – як не бывала.

 

З часам партыя ўсё ж зруйнавала Саюз,

I свабоды цяжар лёг на плечы,

Ды застаўся няшчасны, як быў, беларус,

Яшчэ болей з'явiлась галечы.

 

Мо паскудны такi дан ад Бога нам лёс?

Як жывуць у Еўропе народы!

Калькi трэба пралiць нам яшчэ горкiх слёз,

Дамагчысь каб сапраўднай свабоды?

 

7.09.1995

 

Home Page

 

1109     ВЯРТАЦЦА ДАДОМУ

 

Адзiная краiна ў свеце,

Дзе мовай грэбуюць сваёй,

Калi дарослыя i дзецi

Не хочуць гаварыць на ёй.

 

Чаму бяда магла здарыцца,

Дзе каранi яе ляжаць?

Нам мовай трэба ганарыцца,

Сябе маглi каб паважаць.

 

Няма у свеце лепей мовы,

Народам Богам што дана,

Гучаць, як песня, яе словы,

Як скрыпкi тонкая струна.

 

Ды мы ад мовы адцуралiсь,

Народ зрабiць спакусу змог:

Ў чужую мову закахалiсь.

Даруе цяжкi грэх нам Бог?

 

Ад грэху лепей пазбаўляцца,

Не трэба нам чужых дарог,

Хутчэй дадому лепш вяртацца,

Каб на бацькоўскi стаць парог.

 

3.10.1995

 

Home Page

 

1185     ПАЎТАРАЦЬ ПРЫЗНАННЕ

 

Ты кажаш шмат пяшчотных слоў,

Я звыкла, жыць без iх не здатна,

Калi гарыць ў душы любоў,

Жыццё iдзе заўжды выдатна.

 

Бо без кахання цяжка жыць,

Дакладней, нельга жыць папросту,

Каханнем трэба даражыць,

Яно – скарб для любога ўзросту.

 

Так збудаваны чалавек,

Няма мiлей ў жыццi нiчога,

Каханне атрымаў павек,

Як падарунак, ён ад Бога.

 

Цудоўна горача кахаць,

Прыемна, як цябе кахаюць,

Бо словы музыкай гучаць,

Калi прызненне паўтараюць.

 

Яно – як шчасце для жанчын,

Iдуць пяшчоты словы ў душы,

Даўно вядома для мужчын,

Што шлях кахання – цераз вушы.

 

12.11.1995

 

Home Page

 

1208     ЧАМУ?

 

У кожнага ёсць добрыя намеры,

Як людзi толькi пачынаюць жыць,

У iншых душах чарнаты без меры.

Адкуль жа удаецца зло набыць?

 

Каб ад жыцця мець толькi асалоду,

Лепш любых палка песцiць i кахаць,

Прыносяць людзi гора, здзекi, шкоду,

Калi бязглузда прагнуць забiваць.

 

Няма сумлення або ў Бога веры?

Як можна жыць з душой такою злой?

Няпраўду кажуць: «Людзi – нiбы зверы»,

Iх спрэчкi не сканчаюцца вайной.

 

Незразумела, як паводзяць людзi,

Чаму заўсёды сiла – наш кумiр?

Мо з часам дабрыню душа набудзе,

Каб вабiў толькi моцны сталы мiр?

 

Чаму заўжды хапаемся за зброю?

Так павялось з далёкай даўнiны.

Чаму не хочам мiру i спакою?

Чаму жадаем гора i вайны?

 

21.11.1995

 

Home Page

 

1219     ЗАСТАЛАСЯ НЕНАВIСЦЬ

 

Прайшло каханне нават без слядоў,

Але турбуюць горкiя хвiлiны,

Хоць збегла, як вада збягае ў роў,

Ды цяжкiя засталiся ўспамiны.

 

Цябе так падабалася кахаць!

Было каханне чыстае, без бруду,

Ды пажадала iншага шукаць,

Абразу я нiколi не забуду.

 

Было каханне палкае ў душы,

Было, ды цалкам ўсё перагарэла.

Што не хапала для цябе, скажы?

Спакой сямейны разбурыць пасмела.

 

Прайшло каханне, як i не было,

Душа, як ураган, расхвалявалась,

Але к табе пачуцце не прайшло:

Замест кахання ненавiсць засталась.

 

Ты вабрала не лепшую з дарог,

Мая душа мо з часам боль забудзе?

Я не суддзя, хай судзiць толькi Бог,

Хто вiнаваты, добра бачаць людзi.

 

26.11.1995

 

Home Page

 

1364     КАГО ВЫБIРАЕМ?

 

Каму зусiм Бог розуму не даў,

Той здатны пачынаць вайны пажары,

А як вайну ўжо сапраўды пачаў,

Не мучыюць крывавыя ахвяры.

 

Не ведае што робiць? Проста смех!

Свядома робiць жорскае глумленне,

I на душу бярэ цяжэйшы грэх,

Бо страцiў розум, разам з iм сумленне.

 

Iснуе у палiтыкаў душа?

Адкуль у ёй грахi рабiць iмкненне?

Як ёсць яна – не коштуе граша,

Замест душы ў грудзях у iх каменне.

 

Народы мiралюбныя заўжды,

Хто мае ўладу, той бясконца правы,

Як лiдэр жорсткi, будзе шмат бяды,

Бо выбiрае хiбны шлях крывавы.

 

Ды вiнаваты ў бядзе народ,

Ён сам умовы для вайны стварае,

Хоць бачна: кандыдат быў iдыёт,

Ўсё роўна прэзiдэнтам выбiрае.

 

31.01.1996

 

Home Page

 

1388     ШЭРЫ КОЛЕР

 

Бог талент даў, ды таленту замала,

Бо як яго яшчэ ажыццявiць?

Куды не лез, наўкол сцяна стаяла,

Сцяну, вядома, лобам не прабiць.

 

Не трэба талент, не патрэбны розум,

Ды сумна, што да дурасцi дайшлi,

Ад шэрасцi вялiкiя пагрозы

Для шматпакутнай бацькаўскай зямлi.

 

Ды спаконвечна шэрасць паважалi,

Як к вераб'ям яшчэ адзiн ляцiць,

Але заўжды варону з гвалтам гналi,

А белаю варонай горай быць.

 

Як розум пры табе i ёсць сумленне,

Спiну прад дурнем не жадаеш гнуць,

Не прамаўчыш, i ўраз, ў адно iмгненне,

Мацнейшыя затычкай рот заткнуць.

 

Няма надзеi i хоць кволай веры.

Куды краiну вераб'i вядуць?

Бо кепска, калi колер вабiць шэры,

Вясёлкi фарбаў тут не вызнаюць.

 

9.02.1996

 

Home Page

 

1395     ЛЕПЕЙ ШАФЁР

 

Я марна час свой страцiў у жыццi,

Вучыцца звышупарта намагаўся,

Жадаў узнёсласць для душы знайсцi,

Але дарэмна: вельмi ашукаўся.

 

Вучыцца цяжка, шмат бывала мук,

За школай – iнстытут, аспiрантура,

У трыццаць два быў кандыдат навук,

Без блату не прабiў ў навуку мура.

 

Над доктарскай багата працаваў,

I сведкi ў намаганнi – Бог i неба,

Але нiхто мяне не друкаваў,

Нiкому мой парыў зусiм не трэба.

 

Ды мая здатнасць рвецца iз душы,

Бо нiкуды ад здольнасцей не дзецца,

Дыктуюцца прыгожыя вершы,

Ды iх надрукаваць не удаецца.

 

Хоць шэсцьдзесят – iмкнусь да гэтых пор

Пiсаць, чытаць, вучыцца i мець муку.

Мо быў бы лепш замалада шафёр?

Пляваў бы шчодра тройчы на навуку.

 

11.02.1996

 

Home Page

 

1433     НЕ ВIНАВАТА

 

Я цябе так аддана люблю!

Для мяне ты, як сонейка, мiлы,

Аб адным толькi Бога малю,

Каб каханне не страцiла сiлы.

 

Ўсё адкiнула гора убок,

Не цiкавiць нi ежа, нi праца.

I як толькi падумаць ты мог,

Што я з iншым магла пакахацца?

 

Маё сэрца ў глыбокай журбе,

Яму болю зрабiў вельмi многа,

Я кахаю пяшчотна цябе,

Мне нiколi не трэба другога.

 

Жалю ў сэрцы халодным няма,

Безпадстаўныя толькi пагрозы,

Прашу верыць, стараюсь дарма,

Дай спакой мне i ўцеш мае слёзы.

 

Прабачэння не буду прасiць,

Я i так выбачалась багата,

Немагчыма адданей любiць,

Я нi кропелькi не вiнавата.

 

24.02.1996

 

Home Page

 

1467     АПОШНI ШАНС

 

Заўсёды ёсць ў жыццi апошнi шанс,

Хоць дрэннага, вядома, вельмi многа,

Ды з добрым у яго заўжды баланс,

Таму не след гнявiць занадта Бога.

 

Як добра будзе вельмi доўгi час,

Дабра нiколi мы не памячаем,

Як дрэннае здараецца у нас,

Адразу яго хутка адзначаем.

 

Таму здаецца кепскiм i жыццё,

Але чаму мы так несправядлiвы?

На добрае чаму ёсць забыццё,

Хоць час прыгожы быў для сэрца мiлы?

 

Як цяжка, не патрэбна вешаць нос,

Бо прыйдзе час, i будзе ўсё цудоўна,

Дарэмна лiць не трэба горкiх слёз,

Бо радасць зменiць гора, безумоўна.

 

Таму лепш хутка не ўпадаць у транс,

Гайдаюцца жыццёвыя арэлi,

Заўсёды застаецца пэўны шанс,

Хаця святла не бачна у тунэлi.

 

29.06.1996

 

Home Page

 

1513     ЗЛАЧЫННАЯ ДАРОГА

 

Нiбы людзi – паводзяць, як зверы,

Забiваюць дргiх. Сэнс якi?

Мо таму, што няма ў сэрцы веры?

Можа код генетычны такi?

 

Паклаў Каiн пачатак злачынны,

Забiваюць цяпер. Божа, крый!

Хаця запаведзь ведаць павiнны

Або чулi яе: «Не убiй!»

 

На скрыжалях запiсана Богам,

Ды не здатны ёй ўсе даражыць,

Бо ў душы iх нi кроплi святога.

Як з грахом цяжкiм далей iм жыць?

 

Тэрарысты вакол i салдаты,

I бандытаў бяссорамных шмат,

Забiваюць у войнах гарматы

Цi ад кiлерскiх гiнуць гранат.

 

Людзi! Хопiць! Пабойцеся Бога!

Клiч дарэмны, зноў чыняць грахi,

Бо злачынная вабiць дарога,

Пакутуе душа ад скрухi.

 

16.08.1996

 

Home Page

 

1595     АФГАНЦЫ I ЧЭЧЭНЦЫ

 

Зусiм няма злачынцам спраў,

Што iншым робяць безлiч шкоды,

Каму сумлення Бог не даў –

Знiшчаюць вольныя народы.

 

Саюз манiў бясконца нас,

Што ён за мiр на цэлым свеце,

А сам вёў войны доўгi час.

Якой яны служылi мэце?

 

Працяглым вельмi быў падман,

Народ трымалi ў лiхаманцы,

Ўвялi салдат ў Афганiстан,

Iх сталi называць «афганцы».

 

Цяпер Расiя – у Чэчнi,

Былыя не прайшлi замашкi,

I чорныя пачалiсь днi,

Лёс у народа надта цяжкi.

 

Жыццё зноў страцiла цану,

Адных другiя нiшчаць людзi,

Злачынец там вядзе вайну.

Названы мо «чэчэнцам» будзе?

 

12.09.1996

 

Home Page

 

1600     ТЫСЯЧА ШЭСЦIСОТЫ

 

Нараджэння дзень – светлае свята,

Людзi лiчаць упарта гады,

Я пiшу вершаў вельмi багата,

Адзначаю iх сотнi заўжды.

 

Ў другой тысячы ўжо шасцiсоты,

Сам не веру, што так можа быць,

А яны – як пчалiныя соты,

Куды мёд пчолам трэба насiць.

 

Вершы мёдам i я напаўняю,

Цi салодкi, цi з горыччу мёд,

Вельмi розныя вершы складаю:

Грэе полымя цi студзiць лёд.

 

Заўтра ў новую крочу дарогу,

Сотня iншая вабiць мяне,

I падзяку сваю кажу Богу,

Што Ён здольнасць такую дае.

 

Пяцiстрофныя вершы складаю,

Да двух тысяч iх буду пiсаць,

Да мэты я дайду, адчуваю,

Каб працягласць верша скарачаць.

 

16.09.1996

 

Home Page

 

1617     МАРЫ

 

Бясконца цудоўная мара,

Прыемна мне песцiць яе,

Як вынiк чароўнага дара,

Якi Бог не часта дае.

 

Ды мара – не проста жаданне,

Ўсялякi яго здольны мець,

Бо мары – цудоўныя зданi:

На крылах iх можна ўзляцець

 

Да зорак ў высокае неба,

Кiрунак нягожы другi,

Мэта мары ўзнёслая трэба:

Знайсцi ў невядомасць шляхi.

 

Не ўсiм у жыццi удаецца

Крануцца жаданай мяжы,

Ды мара дазволiць сагрэцца

Ад шчасця палёту душы.

 

Чаруюць цудоўныя мары,

Праз iх шлях ў рэальнасць ляжыць,

У iх асаблiвыя чары,

Бо радасна з марамi жыць.

 

24.09.1996

 

Home Page

 

1624     АМАТАРЫ ПАЭЗII

 

Жаночая душа бялей бярозы,

Хоць многа адмысловых ў ёй прыкмет,

Але заўсёды значна меней прозы,

Ў душы жанчына кожная – паэт.

 

Таней i паэтычней адчуванне,

Расчуленасць, бляск крышталёвых слёз,

Жаданне мець чароўнае каханне

I рэўнасць, або цень яе пагроз.

 

Пачуццяў шмат, бяры пяро паэта,

Пра ўражаннi свае хутчэй пiшы,

Але не ўсiм па сiлах справа гэта,

Чытаць жанчыны любяць больш вершы.

 

Бо вабiць iх прыгожае чытанне,

Аматары паэзii яны,

Жанчыны любяць вершы пра каханне,

Такiя душы Богам iм даны.

 

Душа пяе цi разальецца звонам,

Агеньчык яркi у вачах гарыць,

Душа жанчын быць здатна камертонам,

Па годнасцi каб вершы ацанiць.

 

26.09.1996

 

Home Page

 

1667     МОРА ВЕРШАЎ

 

Бягуць ў думках вершаў тэмы,

Нiбы снежны шар з гары,

Пра жыццёвыя праблемы.

Колькi хочаш iх бяры!

 

Пра пачуццi i каханне,

I пра здраду ад сяброў,

Пра сустрэчы, развiтання,

Пра мiнулую любоў.

 

З чытачом вяду размову

Пра дзяржаву Беларусь,

Пра свабоду i пра мову,

Ёй я вельмi ганарусь.

 

Верш, як дождж з нябёс спадае

Без высiлкаў з аблакоў,

На старонках асядае,

Каб пачацца хутка зноў.

 

Набралося вершаў мора,

Плынь бяжыць ў яго з ракi.

Цi на радасць, цi на гора

Талент Бог мне даў такi?

 

6.10.1996

 

Home Page

 

1668     ПIСАЦЬ ЗАЎЖДЫ

 

Так часта сталi сотнi паўтарацца,

Што iх ужо абрыдла адзначаць,

Далей упарта буду намагацца,

Каб тысячныя вершы сустракаць.

 

Цiкавае занадта хобi маю,

Яно дае натхненне мне ў жыццi,

Пакуль верш пяцiстрофны я складаю,

З двух тысяч каб на меншы перайсцi.

 

Нiколi вершы мо не надрукую,

Не бачу ў невядомасцi бяды,

Ад творчасцi бясконца радасць чую,

Дай Бог складаць мець змогу назаўжды.

 

Бальзам прыемны для душы i справа,

Спантанна утвараюцца радкi,

I ад мяне патрэбна вельмi мала:

Нязначны вельмi высiлак рукi.

 

Як вершы пiшаш, жыць на свеце варта,

Хоць галава сiвая, i гады,

Пiшу ўвесь час натхненна i упарта,

Ад творчасцi душою малады.

 

6.10.1996

 

Home Page

 

1678     АДЗIНАЯ НАДЗЕЯ

 

Душа ад непрыемнасцей балiць,

Але ў мяне душа балiць заўсёды:

Няўжо шлях вершам к людзям не здабыць?

Пакуль зусiм няма такой нагоды.

 

А людзi любяць песню пра душу,

Яна iх за душу цяплом кранае,

Падобных вершаў вельмi шмат пiшу,

Але аб iх чытач зусiм не знае.

 

Тэматыка адвечная ў мяне,

Я вершы пра душу ўвесь час складаю,

Не толькi як балiць, а як пяе,

Падобных вершаў бездань ужо маю.

 

Прыемна мне самому iх чытаць,

Пiшу для iншых, напiсаў ўжо многа.

Мо з часам i пабачыць iх чытач,

Бо невядома Боская дарога?

 

Ды, як раней, душа мая балiць,

Не друкаваў яшчэ зусiм нiчога,

А час стралою к фiнiшу ляцiць,

Надзея ёсць адзiная: на Бога.

 

8.10.1996

 

Home Page

 

1697     ВЕЧНАЯ ПАЭЗIЯ

 

Узрост людзей такi, як i ў Зямлi,

Не вызнае навука вывад гэты,

Як толькi мову людзi набылi,

Знайшлiсь адразу сярод iх паэты.

 

Не мелi лiтар, не маглi пiсаць,

Не ведалi чарнiла i паперы,

Ды вершы пачыналi ўжо складаць,

Хоць цяжка меркаванню ўраз паверыць.

 

Але фальклор пацверджанне дае,

Бо здатны ён адкрыць даўнiн сакрэты,

Народ як песнi звонкiя пяе,

Свой талент прыкладалi к iм паэты.

 

Хаця яны аматары былi,

Ад Бога паэтычны дар здабылi,

Паэзiя паўстала на Зямлi.

Душу iначай чым бы весялiлi?

 

Паэзiя стваралася заўжды,

I нарадзiлась, калi ўзнiклi людзi,

Бягуць iмклiва хуткiя гады,

Паэзiя патрэбнай вечна будзе.

 

12.10.1996

 

Home Page

 

1728     НЕВЯДОМАЯ ДОЛЯ

 

Што наперадзе доля гатуе,

Невядома нiколi заўжды.

Мора шчасця яна прапануе

Або возера горкай бяды?

 

Ў сiнiм небе янтарнае сонца

Або чорнае марыва ў хмар?

Цi заззяе усмешка бясконца,

Цi туга ляжа ценем на твар?

 

Мы не ведаем, што нас чакае,

I шляхi мае кожны свае,

Тую долю заўжды сустракае,

Бог якую яму выдае.

 

Добра, што невядомая доля,

Бо як зналi б, што будзе ў жыццi,

Назаўжды маглi б страцiць патолю,

Не змаглi б i спакою знайсцi.

 

Будзе доля няхай невядома,

Спадзяемся, што шчасце прыйдзе,

Долю ведаць – душэўная стома,

Адчынiць цяжка фортку бядзе.

 

17.10.1996

 

Home Page

 

1744     НОВЫ ДЗЕНЬ

 

Мне радасна з днём кожным сустракацца,

Нясе ён невядомасць для мяне:

Цi з д'яблам толькi прыйдзецца змагацца,

Цi боская рука душу кране?

 

Хоць невядома, ўсё адно цiкава,

Хай нават чорны шлях жыцця бяжыць,

Хоць радаснага на шляху i мала,

Ды шчасце проста iснаваць i жыць.

 

Прыемна, калi сонейка ўзыходзiць,

I прывiтанне шле Зямлi сусвет,

Мне шчасце лёгка у жыццi знаходзiць,

Бо шчасце – бачыць навакольны свет.

 

Падарак шчодры – новы дзень ад Бога,

Што лепшага яшчэ ў жыццi жадаць?

Заўсёды будзе добраю дарога,

Нiколi многа як не вымагаць.

 

Святло сваё дзень новы разлiвае,

Прыемна ласку Бога адчуваць,

Пачаўся ранак – i душа спявае,

Бясконца трэба лепшага чакаць.

 

22.10.1996

 

Home Page

 

1749     ПАДТРЫМАЕМ ЛIТАСЦЮ

 

Калi накiне доля кайданы,

З iх кiпцюроў не вырвацца нiколi,

Бо зробяць поплам цуд жыцця яны,

Навокал ёсць пакутлiвыя долi.

 

Нялёгка жыць ў пакутах доўгi час,

Зусiм няма на чым душы сагрэцца,

Хоць радасцi праменьчык цалкам згас,

Жыццё трывае, нiкуды не дзецца.

 

Ад лiтасцi прасi або малi,

Змянiць не удаецца чорнай долi,

I пекла агнём палiць на зямлi,

Гучаць малiтвы, нiбы вецер ў полi.

 

Вакол людзей няшчасных вельмi шмат,

Яны чакаюць помачы ад Бога,

Быў з iх бы кожны невыказна рад,

Калi б прыйшла людская дапамога.

 

Жахлiвыя пакуты у адных,

Iм жыць у кайданах бясконца трэба.

Мо лiтасцю мы падтрымаем iх,

Надзённага дадзiм, хоць трохi, хлеба?

 

25.10.1996

 

Home Page

 

1868     АДРАДЗIЦЬ ГОДНАСЦЬ

 

Мы годнымi сябе не адчуваем,

Таму яшчэ працяглы вельмi час

I годнага жыцця не атрымаем,

Нястача будзе доўжыцца у нас.

 

Народ – жабрак, пакроны раб заўсёды,

Цярпець бясконца – сталы, звыклы лёс,

Даўно ў Еўропе вольныя народы,

Для нас дарма свабоду Бог прынёс.

 

Наперадзе чакае невядомасць,

Адзiны чыннiк здатны ўратаваць:

Прыйдзе нацыянальная свядомасць,

Дастатак поўны зможам збудаваць.

 

Свядомасцi няма, яна размыта,

Таму i цяжкi у народа стан,

I толькi той, стаяў хто ля карыта,

За наш рахунак стаў сапраўдны пан.

 

Пакуль сваю мы годнасць не адчуем,

Нам прыйдзецца рабамi толькi быць,

Як мову вакол родную пачуем,

Адродзiм годнасць, каб па-людску жыць.

 

3.12.1996

 

Home Page

 

1928     ВЯДЗЕ ДАРОГА

 

Куды вядзе жыццёвая дарога:

Наўпрост у пекла цi ў дзiвосны рай?

Наперад не даведацца нiчога,

Чакае люты цi жаданы май.

 

Ды свету ад сiвых часоў вядома,

Якi дакладна ў пекла шлях вядзе,

Бо прымаўка для кожнага знаёма,

Што сумны шлях складаецца з надзей.

 

Здаецца, долю выбiраем самi,

Але яе дае заўсёды Бог,

Бо думкi выкладаю я вершамi,

Дыктоўку чую, сам бы так не змог.

 

Збягаюць вершы, як з дастатку рога,

Як нават i не вельмi я хачу,

Каб выйсцi ў свет, iм знойдзецца дарога,

Бо iмi шлях жыццёвы я машчу.

 

Але гняце нязгасная трывога:

У рай цi ў пекла я аддам душу,

Я замасцiў шляху даволi многа,

Ды вершы i далей яшчэ пiшу.

 

1.01.1997

 

Home Page

 

1934     ПУНСОВЫЯ ВЕТРАЗI

 

Прасi у Бога дапамогi, не прасi,

Збягае час упарта ды iмклiва,

Гады плывуць за гарызонт, як ветразi,

Спынiць цi затрымаць iх немажлiва.

 

Iдуць ў нябыт гады жыцця, як караблi,

Цi мала будзе iх, або багата?

Хачу, каб ветразi пунсовымi былi,

А караблёў – вялiкая армада.

 

Каб толькi сонца ярка ззяла на шляху,

На даляглядзе не збiралiсь хмары,

Iду к мэце, ды дамагчыся не магу,

Няма наяве, няхай будзе ў мары.

 

За далягляд пайшло багата ветразёў:

Пунсовых, чорных, значна болей шэрых,

Iх вельмi шмат яшчэ узняць удасца зноў,

Упэўнены i ў поспех шчыра веру.

 

Але хачу, каб чорных болей не было,

Пунсовы будзе хай ветразь апошнi,

Шмат ветразёў за гарызонт ужо сплыло,

Бо шлях кладзецца па жыццёвай пожнi.

 

11.01.1997

 

Home Page

 

2008     МОВА ВЕРНЕЦЦА

 

Лясы свой голас маюць i лугi,

Калi падзьме зефiр цi моцны вецер,

Дуброва любiць спеў зусiм другi,

Бо непаўторны кожны голас ў свеце.

 

Журчыць ў цiшы прыветлiва ручай,

Ракочуць моцна ў буру рэчкi хвалi,

У галасах цi радасць, цi адчай,

Ды галасы нiколi не змянялi.

 

Ў чыёйсьцi песнi можа больш красы,

Ды ўзяць яе сабе няма спакусы,

Спяваюць на чужыя галасы

Адзiныя у свеце беларусы.

 

Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,

Дасць людзям розум Бог абавязкова,

Няхай не зараз, пройдуць хай гады,

Ды вернецца народу продкаў мова.

 

23.03.1997

 

Home Page

 

2027     ТАЛЕНТ

 

Мо яны i прафесiяналы,

Нечаму навучыць iнстытут,

Але поспех будзе надта малы,

Ў творчасцi зусiм другi статут.

 

Мастака, паэта цi спявачку

Азам ведаў можна навучыць,

Ды няпроста вырашыць задачку,

Каб шэдэўры ў творчасцi стварыць.

 

Бо iдзе за ўсiмi у фарватэр,

Як вучылi, прафесiянал,

Ў новы шлях адправiцца аматар,

Калi крылы таленту прыдбаў.

 

Талент – i не розум, i не змога,

Як няма – i мець няма надзей,

Творчасць, што даруецца ад Бога,

Непадсудна крытыцы людзей.

 

2.04.1997

 

Home Page

 

2078     ХТО КIРУЕ?

 

Здаецца, добры шлях, i крочыць варта,

Каб шчасце ён цудоўнае прынёс,

Ды штосьцi не дае iсцi упарта,

Бо за цябе шлях вызначае лёс.

 

А часам шанс заззяе выпадковы,

Але iдуць, не гледзячы на страх,

Бо пэўныя складаюцца умовы,

Адзiны толькi выпадае шлях.

 

Бясконца ў коле бегае вавёрка,

Прасунуцца не здатна нi на крок,

Здараецца ад лёсу вельмi горка,

Хоць ён спаткаўся, нiбы незнарок.

 

Ад лёсу не убегчы, не схавацца,

Змянiць яго яшчэ нiхто не змог,

Нiколi не патрэбна хвалявацца,

Бо лёсамi кiруе толькi Бог.

 

24.05.1997

 

Home Page

 

2102     НАЙЛЕПШЫ ДАР

 

Вельмi розныя лёсы бываюць,

Нават казкi з iх можна складаць,

Ды заўсёды ў жыццi ўсе кахаюць

Цi жадаюць яшчэ пакахаць.

 

Нiкуды ад кахання не дзецца,

Ў кожнай долi яно здатна быць,

Каб душой ў любы холад сагрэцца,

Сэрцу трэба аддана любiць.

 

Без кахання не радуюць ружы,

Свет не будзе ужо дарагi,

Кволым можа адчуць сябе дужы,

Сэрца ные ад цяжкай тугi.

 

Няма ў свеце каштоўней нiчога,

Чым палаючы ў сэрцы пажар,

Нам дана нагарода ад Бога,

Як найлепшы з усiх дароў дар.

 

20.06.1997

 

Home Page

 

2137     РЫТМIЧНЫ ВЕРШ

 

Хто дзеля сваёй асалоды

К паэзii мае любоў,

Той верш разумее заўсёды,

Не шкодзiць iнверсiя слоў.

 

Бясконца iснуе пагроза

Рытм страцiць – i верша няма,

Гучаць верш пачне, нiбы проза,

Хоць прозу складаць не дарма.

 

Паэзiя – тонкая справа,

Каб радасць здабыць ад верша,

Мець розуму мора – замала,

Павiнна быць чуткай душа.

 

Iснуе аматараў многа,

Iм вершы цiкава чытаць,

Як талент паэта ад Бога,

То песняю вершу гучаць.

 

16.07.1997

 

Home Page

 

2194     ПIШУ

 

Як хлеб надзённы, кожны дзень даецца,

Каб падтрымаць узнёслы стан душы,

Паэзiя, бо музам удаецца

Мне праспяваць прыгожыя вершы.

 

Няма ў працэсе творчасцi сакрэтаў,

Нiколi б вершаў напiсаць не змог,

Сябе не далучаю да паэтаў,

Дыктуюць вершы музы або Бог.

 

Не ведаю наперад нават зместу,

А слухаю уважлiва душу,

Выразна вельмi чую радкi тэксту,

Удзел мой толькi ў тым, што я пiшу.

 

Пiсаць цi не пiсаць? Няма дылемы,

Я дарам, што спаткаўся, даражу,

Збягаюць словы, рытмы, рыфмы, тэмы,

Пачую i дакладна запiшу.

 

2.08.1997

 

Home Page

 

2223     КАГО ШАНУЕМ?

 

Яны шануюць Пушкiна, як бога,

Вялiкiм i магутным стаў народ,

У будучыню – ясная дарога,

Амаль няма для рускiх перашкод.

 

Шэўчэнка да спадобы Украiне,

У кожнай хаце ёсць партрэт яго,

I гонар украiнцаў не пакiне,

Яны шануюць генiя свайго.

 

Ад Бога мова ў кожнага народа,

Ды колькi трэба абяцаць спакус,

Каб роднай мовы нам было не шкода.

Так два стагоддзi робiць беларус.

 

Не скончылась да рускай мовы мода,

Сваiх паэтаў брыдка нам чытаць,

Але не будзе iснаваць народа,

Калi няма каго ушанаваць.

 

14.08.1997

 

Home Page

 

2241     ЧЫРВОНАЯ КНIГА

 

Панаванне скончылась крамля,

Больш няма i штучнага саюза,

Пад нагамi – родная зямля,

Богам што дана для беларуса.

 

Доўга браты лезлi ў наш гарод,

Шкоды нарабiлi ўжо нямала.

Цi адметнасць зберажэ народ,

Бо пранеслась руская навала?

 

Годнасць аддаем амаль дарма,

Мовы нашай – як i не бывала,

Мы стаiм ля прорвы, дна няма.

Нацыя цi ёсць, або прапала?

 

Трэба сваю мову аднавiць,

Перад старшым братам досыць гнуцца,

Можам, рускiх будзем як любiць,

У чырвонай кнiзе апынуцца.

 

24.08.1997

 

Home Page

 

2286     СЛАВА БОГУ

 

Дзень прайшоў, ну i хай, слава Богу,

Людзi кволае маюць жыццё,

Каб другiм вызвалялi дарогу,

З небыцця iшлi зноў ў небыццё.

 

Хто пражыў сто гадоў, нават болей,

Толькi дваццаць пражыў можа хто,

Для жывых ўсё адно – недаволi,

Перад вечнасцю сотня – нiшто.

 

Бо жывое iснуе iмгненне,

Ды iначай нiколi не быць,

А пасля пачынацца тленне,

Кожны дзень таму трэба любiць.

 

Дзень цудоўна прайшоў, слава Богу,

Што няўмольны здалёк яшчэ скон,

Што жыць маем чароўную змогу,

Што наперадзе шмат светлых дзён.

 

8.10.1997

 

Home Page

 

2300     САКРЭТ МАЛАДОСЦI

 

Мяне нiчым ўжо болей не здзiвiць,

Бо многа жыў i бачыў вельмi многа,

Ды позiрк здатны свой яшчэ спынiць

На лепшым з усяго стварэння Бога.

 

Аднолькава гляджу на ўсiх людзей,

Але заўжды хвалюе стан дзявочы,

Абрысы прыцягальныя грудзей,

Прыгожы твар, душы люстэрка – вочы.

 

Цанiлась прыгажосць ва ўсе часы,

Таму заўжды прыемна мець нагоду

Замiлавацца ад людской красы,

I ад здзiўлення зведаць асалоду.

 

Здзiўляцца добра, як глядзiш на свет,

Калi цябе яшчэ хвалюе штосьцi.

Мо ў гэтым заключаецца сакрэт

Ад ўзросту незалежнай маладосцi?

 

12.10.1997

 

Home Page

 

2403     ЖАДАННЕ

 

Iдзе жаданне следам, нiбы цень,

I робiць, што захочацца, са мною,

Яно ўначы турбуе, мучыць ўдзень,

Гарыць агонь i не дае спакою.

 

Няўжо гарэць застанецца павек?

Абрыдне надта вечная трывога,

Ды створаны такiм быў чалавек,

Жаданне iм атрымана ад Бога.

 

Цi добра мець жаданне або не?

Ў iм моцы лепей мала мець цi многа?

Калi яго няма, то горш ўдвайне,

Бо не цiкавiць больш зусiм нiчога.

 

Як уначы жаданне ёсць i ўдзень,

То шкадаваць аб iм няма прычыны,

Як крочыць яно побач, нiбы цень,

Прывабным можна здацца для жанчыны.

 

12.02.1998

 

Home Page

 

2460     ЛЕПШ САСТУПIЦЬ

 

Не трэба надта праўды дамагацца,

Бо толькi сэрца моцна забалiць,

Душа пачне занадта хвалявацца,

Каб мець спакой, прыемней саступiць.

 

Не трэба дамагацца сабе славы,

Няпростая мэта яе здабыць,

Ды на душы цяжар ляжыць нямалы,

Шлях славы лепш другому саступiць.

 

Высокай не патрэбна мець пасады,

Каб зла нiколi iншым не рабiць,

I не выконваць кепскiя загады,

Лепш iншым кiраўнiцтва саступiць.

 

Не дамагацца лепш зусiм нiчога,

Страчаць бязглузда сiлы ў барацьбе,

Лёс кожнага заўжды ва ўладзе Бога,

Ён ўсё аддасць належнае табе.

 

10.03.1998

 

Home Page

 

2491     ТОГА

 

Не трэба ўпарта убiрацца ў тогу,

Бо не набудзеш iснасць мудраца,

Хоць кожны дзень аб тым малiцца Богу,

Ды будзеш толькi дурнем да канца.

 

Разумны здатны у адно iмгненне

Усе пытаннi хутка вырашаць,

Не гледзячы на зрэбнае адзенне,

Таму, што ў тозе, можа падказаць.

 

Але не трэба лепш даваць парады,

Бо дурню нават цяжка зразумець,

Ўсё роўна за свой розум будзеш кляты,

Душою толькi прыйдзецца хварэць.

 

Не дапаможа розум набыць тога,

Ды дурань на пасадзе не адзiн,

Хаця амаль не ведае нiчога,

Але займае пост i мае чын.

 

27.03.1998

 

Home Page

 

2495     НЯРОЎНА ДЗЕЛIЦЬ

 

Для аднаго няшчасце – норма,

Другому шчасце – i штодня,

Перад адным заўседы прорва,

Другому – толькi вышыня.

 

Шлях аднаму – як луг шырокi,

Другому – сцежачкi няма,

Навобмацку ён робiць крокi,

Але што крок вакол дрыгва.

 

Адзiн усмешку мае зранку,

Другi пахмурны ад нягод,

Хто жонку мае i каханку,

А хто – абразлiвы развод.

 

Навошта кепскiя ёсць долi?

А кожны шчасце мець бы мог!

Але не будзе так нiколi.

Чаму няроўна дзелiць Бог?

 

28.03.1998

 

Home Page

 

2503      ДЗIЦЯЧЫ ГАЛАСОК

 

Ў каханнi ёсць заўжды мэта,

Бадай, вышэйшая на свеце,

Спаткае iсная бяда,

Калi не нарадзiлсь дзецi.

 

Дзiцячы голас не гучыць,

Жыццё становiцца пустое,

Няма каму любоў дарыць,

Жыццё ў сям'i, ды халастое.

 

Багата розных ўласных спраў,

Каштоўных рэчаў на прымеце,

Ды Бог ў душу каханне даў,

Маглi каб свет пабачыць дзецi.

 

Гучыць дзiцячы галосок,

I лёс, як шкло, цудоўна-гладкi,

Труну пакрые як пясок,

Жыць будуць за цябе нашчадкi.

 

30.03.1998

 

Home Page

 

2508     IНШАЯ РАЗМОВА

 

Не магiстраллю, дзесьцi ровам

Iдзе гiсторыi цягнiк,

Дай Бог, каб засталася мова,

I каб народ зусiм не знiк.

 

Ды адрадзiцца магло слова,

Бо шанс гiсторыя дае,

Стварылась добрая умова,

Але праспалi зноў яе.

 

Сячэ нас руская завея,

Хаця пакуль беларусы,

Ды ў сэрцы ёсць яшчэ надзея,

Што прыйдуць лепшыя часы.

 

I будзе iншаю размова

З цудоўных вабных родных слоў,

Жыць будзем, як не згiне мова,

Хай спее да яе любоў.

 

1.04.1998

 

Home Page

 

2529     РОЗДУМ ВЕТЭРАНАЎ

 

Душа балiць мацней, чым раны,

Ляцiць стралой няўмольны час,

Ў нябыт шагаюць ветэраны,

Ўжо засталося мала нас.

 

Сабой Радзiму захiналi,

Не ведалi прад куляй страх,

Усё краiне аддавалi,

Нас безлiч гiнула ў баях.

 

Мы здабывалi перамогу,

Пазналi цяжкi жах вайны,

Прыйшлi дадому, слава Богу,

Айчыны дочкi i сыны.

 

Цяпер пра нас амаль забылi,

Раз ў год гучыць аркестраў медзь,

За што на ворага хадзiлi,

Нiяк не можам зразумець.

 

9.04.1998

 

Home Page

 

2550     КАЗАЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Глядзiш – як прыгажуня з казкi,

Вачэй нiяк не адарваць,

Няма такой нiводнай краскi,

Красу з чым можна параўнаць.

 

Ў душу закралася трывога,

Яе няпроста ўтаймаваць,

Краса прызначана ад Бога.

Як мне такую пакахаць?

 

Няма мяжы майму адчаю,

Але вагацца не прыйшлось,

Здаецца, я ужо кахаю,

Чакаць не здатна маладосць.

 

Занадта казачны пачатак,

Далей сумленнасць цi мана?

Шмат ў казцы чараў i загадак,

Чым можа скончыцца яна?

 

19.04.1998

 

Home Page

 

2555     ПАЭТ I ВЕЧНАСЦЬ

 

Хай скончыцца прасёлак пад нагамi,

Ды пыл не замяце павек мой след,

Спыню хаду жыццёвымi шляхамi,

Але пайду далей, бо я – паэт.

 

Не змые бура след мой, нi цунамi,

Пакуль Зямля iснуе i сусвет,

Бо песня застаецца мая з вамi,

Бо нехта ўспомнiць: быў такi паэт.

 

Хоць зрэдку, хто паэзiю чытае,

Пазнае i маiх герояў свет,

Як кнiжку сцiплых вершаў пагартае,

Праз час гаворыць з чытачом паэт.

 

Было раней i ёсць паэтаў многа,

I кожны, хоць малы, пакiнуў след,

Бо паэтычны дар iдзе ад Бога,

Таму сябруюць вечнасць i паэт.

 

21.04.1998

 

Home Page

 

2605     БЯДА

 

Я задаваў дарэмныя пытаннi,

Аматараў паэзii шукаў,

I нiбы ёсць яны, але, як зданi,

У рукi кнiг амаль нiхто не браў.

 

Iдуць на рынак, ў магазiн, ў аптэку,

У кожнага заўсёды безлiч спраў,

Ды не iдзе нiхто ў бiблiятэку,

Нiхто паэтаў родных не чытаў.

 

Тамы па дваццаць год стаяць, я першы

Даволi зацiкаўлены чытач,

Паэты пiшуць вершыкi i Вершы,

Ды не жадаюць людзi iх чытаць.

 

Старонкi асцярожна разрываю,

I сэрца боль сцiскае ад бяды,

Дай Бог, каб памылiўся, адчуваю,

Што страцiм беларускасць назаўжды.

 

11.05.1998

 

Home Page

 

2874     АБАВЯЗКI

 

Ёсць грамадзянскiя правы,

Ды ёсць яшчэ i абавязкi,

Народ, вялiкi цi малы,

Ды мову мае з Боскай ласкi.

 

I нам сваю даў мову Бог,

Ды мы яе не паважаем,

Найшлi хужэйшую з дарог,

Далей па ёй iсцi жадаем.

 

Вядзе дарога ў нiкуды,

Таму нашчадкаў вельмi шкода,

Забудзем мову назаўжды,

Не будзе болей i народа.

 

Каб не загiнуў беларус,

Не трэба слухаць рускай казкi,

I не iмкнуцца у хаўрус,

Выконваць трэба абавязкi.

 

21.12.1998

 

Home Page

 

3139     ЛIХАЯ СПАКУСА

 

Лугi пачалi б плакаць i гаi,

Каб конi, як каровы, сталi мыкаць,

I песень не спявалi б салаўi,

А пачалi, як вераб'i, цырыкаць.

 

Ад Бога кожны мае голас свой,

На iншых непадобны i дзiвосны,

Здабыты вельмi цяжкаю цаной,

Пяшчотны надта цi задужа злосны.

 

Але забылi голас, што даў Бог,

На жаль, амаль паўсюдна беларусы,

I выбралi найгоршую з дарог.

Цi зберажэмся ад лiхой спакусы?

 

26.04.1999

 

Home Page

 

3147     ХВIЛIНЫ ШЧАСЦЯ

 

Сонца свецiць, i ў небе блакiтны абсяг,

Парасходзiлiсь чорныя хмары,

Бо прырода, як добры i казачны маг,

Раскрывае цудоўныя чары.

 

Сонца ў кроплях расы на травiнках гарыць,

Пад нагамi iскрыцца дарога,

Ў сэрцы радасны час, трэба iм даражыць

I за шчасце падзякаваць Бога.

 

Даюць ўзнёсласць зялёныя шаты Зямлi

I прастора блакітнага неба,

Як прыемна, што шчасця хвiлiны прыйшлi,

Для душы прыгажосць заўжды трэба.

 

2.05.1999

 

Home Page

 

3271     ЖЫЦЦЁВЫЯ КРЫЖЫ

 

Чаму адзiн слабы, як ў полi мыш,

А iншы моцны, нiбы лось у лесе,

Хто цягне на плячах жыццёвы крыж,

А хто яго вязе на мерседэсе?

 

Бядак нажыў ад працы мазалi,

А хтосьцi багацеем стаў ў iмгненне,

Шляхi зусiм iх розныя вялi,

Хто меў, а хто i не прыдбаў сумленне.

 

Хто ад галечы ўжо амаль знямог,

А хто п'е мёд вялiкiмi каўшамi,

Але чаму не бачыць сутнасць Бог

I надзялiў iх рознымi крыжамi?

 

28.06.1999

 

Home Page

 

3538     НАРОГ ТАЛЕНТУ

 

Для творчай працы не патрэбна хеўра,

Бо думка – як магутная рака,

Нiколi разам не стварыць шэдэўра,

Павiнна быць адзiная рука.

 

Але, калi няма iмклiвай плынi,

Асобныя пятляюць ручаi,

То поспеху не будзе i ў памiне,

Цi дзесьцi ад узору на краi.

 

Вытокi творчай працы невядомы,

Ды, калi востры таленту нарог,

Глыбока здатны ён араць без стомы,

Яго дае, напэўна, людзям Бог.

 

9.01.2000

 

Home Page

 

3589     ПАТЭНЦЫЯЛ

 

Яшчэ вялiкi ёсць патэнцыял,

Хаця гады мiнулi залатыя,

Магу зрабiць даволi розных спраў,

Бо i душа, i цела маладыя.

 

Хоць Бог мажлiвасць мне такую даў,

Ды людзi не даюць зрабiць i кроку,

Высокi вельмi мой патэнцыял,

Ды ланцуга няма, няма i току.

 

Навуку i паэзiю люблю,

Нялёгка мне з бяздзеяннем змiрыцца,

Замкну патэнцыял свой на зямлю,

Напружання каб моцнага пазбыцца.

 

25.01.2000

 

Home Page

 

3590     ГАНЕБНЫЯ ЯКАСЦI

 

Талент i прадбачанне нялюбы,

Iншым толькi замiнаюць жыць,

Многiх давялi яны да згубы,

Бо агнём душа ад iх гарыць.

 

Якасцi такiя не шукаюць,

Хаця дар, напэўна, Богам дан,

Ды яго усё жыццё цягаюць,

Як без ручкi цяжкi чамадан.

 

Цягнеш, ад цяжару знемагаеш,

Ды жыццё дае ганьбы урок,

Калi хоць маленькi талент маеш,

Цi ў сваёй мясцовасцi прарок.

 

25.01.2000

 

Home Page

 

3607     АКЦЭНТ

 

Калi гавораць iншаземнай мовай,

Краса яе руйнуецца ушчэнт,

У вочы праўдзе лепш глядзець суровай,

А вiнаваты жудасны акцэнт.

 

Адразу бачна, што чужая мова,

Зусiм iначай чуецца свая,

Бо ў роднай, нiбы песня, гучыць слова,

Падобнае на трэлi салаўя.

 

Не трэба нават i эксперыменту,

Бог нагародзiў мовай i зямлёй,

Каб гаварыць прыгожа, без акцэнту,

Лепш карыстацца моваю сваёй.

 

1.02.2000

 

Home Page

 

3628     НОВАЯ МАРАЛЬ

 

На скрыжалях маральны кодэкс Бог

Нам запiсаў дакладна зразумела,

Каб хтосьцi ад нягоды не знямог,

Душу каб зберагаў сваю i цела.

 

Ды ленiнiзм вучылi шмат гадоў,

I камунiзм упарта будавалi,

Да Бога мы не збераглi любоў,

I Бiблiю нiколi не чыталi.

 

I вынiк не прымусiў нас чакаць,

Бо, як магнiт, прыцягвала грахоўнасць,

Мараль жадалi новую ствараць,

А маем у грамадстве бездухоўнасць.

 

12.02.2000

 

Home Page

 

3645     ПАДЗЯКА

 

Прыходзiць часам цяжкi боль у грудзi,

Душа марнее з гора i турбот,

Але дарэмна наракаюць людзi,

Яны жывуць лепш ўсiх жывых iстот.

 

Не здатны мець жывёлы сваёй хаты,

Надзённы хлеб няма iм чым араць,

Але жыццю заўжды бясконца рады,

Iначай птушкi не змаглi б спяваць.

 

Жывёльны свет малую мае змогу,

Ды здатны людзям радасць дараваць,

За тое, што жывы – падзяка Богу,

I на жыццё не трэба наракаць.

 

20.02.2000

 

Home Page

 

3684     РУЖЫ НА ШЛЯХУ

 

Калi кахаеш – знiкнуць перашкоды,

Забудзеш сум i горкую тугу,

Бо лёгка па жыццi iсцi заўсёды,

Каханне ружы сыпле на шляху.

 

Ўзлятаць ў паветра, хоць не даў Бог крылы,

Здаецца мне, без цяжкасцей магу,

I лёс стае таму бясконца мiлы,

Каханне ружы сыпле на шляху.

 

Няма на свеце лепшай асалоды,

Кахаю i не бачу ў тым граху,

Хоць ад калючак могуць быць нягоды,

Каханне ружы сыпле на шляху.

 

8.03.2000

 

Home Page

 

3750     ДАРАГОЕ ШЧАСЦЕ

 

Прыйшла вясна – дзiвосны цуд прыроды,

Кахання i пяшчоты дзiўны час

Не толькi Богам дан для асалоды,

А каб нiколi шлях жыцця не згас.

 

Ствараюць сем'i ў гэты час жывёлы,

Ўбiраецца у кветкi цалiна,

Ды чалавек завёў парадак новы,

Калi кахае – для яго вясна.

 

Хаця вясной заўжды вастрэй жаданне,

Ды ўзiмку не знiкае ад нягод,

Жыве ў душы пяшчотнае каханне,

Як шчасце дарагое, круглы год.

 

2.04.2000

 

Home Page

 

3946     ЗАЛАТЫЯ СВIТАННI

 

Павароты рэчышча крутыя,

Глядзiць месяц пiльна на Зямлю,

Сустракаць свiтаннi залатыя

Я на любай Прыпяцi люблю.

 

Усход ззяе золатам чырвоным,

На аблоках водблiск залаты,

Ён падобны вераснёвым клёнам,

Што гараць пажарамi заўжды.

 

Мне не трэба рэчы залатыя,

Лепей на усходы паглядзець,

Я удзячны за свiтаннi тыя,

Што даў Бог на Прыпяцi сустрэць.

 

7.07.2000

 

Home Page

 

4703     НIВА

 

З якiх крынiц цячэ натхненне,

Дасюль я зразумець не змог.

Мо ў глебу добрую насенне

Рукою шчодрай кiнуў Бог?

 

I паднялась, як мора, нiва,

Раскiнулася з краю ў край,

Красуе горда i iмклiва,

Саспее хутка ураджай.

 

3.12.2000

 

Home Page

 

4707     БОГ СУДДЗЯ

 

Рэдактар у любой газеце

Сябе друкуе перш-наперш,

Таму у кошыку для смецця

Мой першы верш, мой лепшы верш.

 

Загартаваўся мой характар,

Ды ў барацьбе пустой знямог,

Бо непадсудны мой рэдактар,

Суддзя яму хай будзе Бог.

 

4.12.2000

 

Home Page

 

4734     ЛIРА

 

Як талент даў у рукi Бог,

Узнагародзiў дзiўнай лiрай,

Бы у аратага нарог,

Яна не можа быць няшчырай.

 

Калi ў вершах гучыць мана,

Цi гронка пахвалы кумiру,

То шэлег лiрыцы цана.

Мо лепш не браць у рукi лiру?

 

7.12.2000

 

Home Page

 

4773     КАХАННЕ I МАРАЛЬ

 

Мацней iдэалогiй i маралi,

Любоў яшчэ нiхто не перамог,

Бо толькi людзi правiлы стваралi,

А творца цела – сам вялiкi Бог.

 

Таму няма саромнага нiчога,

Хоць плётка, як змяя, паўзе, на жаль,

Дано жаданне палкае ад Бога.

Як сумясцiць каханне i мараль?

 

17.12.2000

 

Апошні верш     Home Page